27 красавiка 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прайшлі лячэнне 1500 баявікоў з Лівіі

46
У Беларусі прайшлі лячэнне 1500 баявікоў з Лівіі

Параненыя падчас узброенага канфлікту ў Лівіі баевікі праходзілі лячэнне ў Менску.

Пра гэта паведамляе мясцовая газета «Lybia Herald» (пераклад - charter97.org) са спасылкай на дадзеныя, атрыманыя ад амбасадара Беларусі Анатоля Сцепуся.

Выданне піша пра тое, што 300 байцоў былі адпраўленыя ў Беларусь нядаўна. Разам з гэтым, яно адзначае, што з моманту пачатку ўзброенага супрацьстаяння паміж паўстанцамі і лівійскім дыктатарам Муамарам Кадафі ў Беларусі атрымалі медыцынскую дапамогу каля 1500 чалавек.

Газета не паведамляе пра тое, да якога з канфліктуючых бакоў належалі байцы, якія былі адпраўленыя на лячэнне ў Беларусь. Аднак раней у лівійскіх і міжнародных СМІ неаднаразова з'яўлялася інфармацыя пра тое, што афіцыйны Менск аказваў разнастайную падтрымку рэжыму Кадафі. Сярод іншага, беларускі рэжым вінавацілі ў пастаўках зброі. Таксама паведамлялася пра тое, што грамадзяне нашай краіны прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях на баку лівійскага дыктатара.

У лістападзе 2011 года ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» быў заўважаны самалёт з лівійскімі апазнавальнымі знакамі. Пра тое, што ці каго ён перавозіў, невядома.

Раней Стакгольмскі інстытут праблем міру заяўляў пра тое, што з Беларусі ў Лівію падчас узброенага канфлікту лёталі грузавыя самалёты. Дырэктар інстытута выказаў здагадку, што на іх перавозілі зброю для лівійскага дыктатара.

Таксама ў 2011 годзе лівійскім паўстанцкім батальёнам «Какаа» былі затрыманыя грамадзяне Беларусі, Украіны і Расеі. Усёй групе было прад'яўленае абвінавачванне ў аднаўленні ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам Муамара Кадафі для «знішчэння лівійскага народа».

4 чэрвеня 2012 года Вайсковы суд Трыпалі прыгаварыў трох грамадзян Беларусі да 10 гадоў зняволення за дапамогу рэжыму Кадафі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках