5 траўня 2024, Нядзеля, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таварыства беларускай мовы» душаць арэнднай платай

29
«Таварыства беларускай мовы» душаць арэнднай платай

Арэндную плату для «Таварыства беларускай мовы» павысілі на 60%.

«Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» звярнулася за дапамогай.

Тэкст звароту быў апублікаваны на сайце ТБМ.

«Паважаныя сябры і прыхільнікі роднай беларускай мовы! Да Вас звяртаецца сакратарыят ТБМ з просьбай аб дапамозе.

Паводле новага ўказа Лукашэнкі, з 1 красавіка гэтага года кошт арэнды за сядзібу ТБМ павысіўся на 60% і дасягнуў 9 мільёнаў 801 тысячы 600 рублёў у месяц. Акрамя таго, мы павінны аплачваць тэлефон, камунальныя і паштовыя паслугі.

Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў адміністрацыю і ўпраўленне справамі беларускага кіраўніка з просьбай пакінуць для ТБМ ільготны кошт арэнды, мы не атрымалі станоўчага адказу.

Для таго, каб утрымаць офіс арганізацыі ў Менску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц збіраць 10 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраванняў і складак  сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч паклоннікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго дзве тысячы рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе цяперашняй уладзе сваю значнасць. Імёны асобаў, якія ахвяруюць пасільныя сродкі на падтрымку дзейнасці ТБМ, будуць надрукаваныя ў газеце «Наша слова», што стане гістарычным сведчаннем барацьбы грамадзян за права «людзьмі звацца».

Мы просім беларускіх журналістаў праявіць салідарнасць і давесці наш заклік да грамадзян Беларусі.

Рахунак ГА «ТБМ імя Францішка Скарыны» № 3015741233011 у аддзяленні № 539 ААТ «Белінвестбанк», код 739».

Нагадаем, «Таварыства беларускай мовы» за сваю асветніцкую дзейнасць неаднаразова пераследвалася ўладамі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках