18 траўня 2024, Субота, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіядэбашыра Кабалава абвінавацілі ў спробе захопу самалёта

13
Авіядэбашыра Кабалава абвінавацілі ў спробе захопу самалёта

Следчыя прад'явілі авіяцыйнаму дэбашыру Сяргею Кабалаву абвінавачванне ў спробе захопу самалёта і нанясенні цялесных пашкоджанняў сцюарду.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін.

«Сёння Кабалаву прад'яўленае абвінавачванне па арт. 30 КК РФ, 211 КК РФ (замах на крадзеж паветранага судна) і арт. 115 КК РФ (наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю)», - сказаў Маркін у аўторак «Інтэрфаксу».

Завочна абвінавачаны ў спробе згону самалёта Кабалаў у мінулую суботу быў этапаваны ў Маскву з Беларусі, перададзены ў распараджэнне следчых органаў і змешчаны ў следчы ізалятар нумар пяць сталічнага УФСІН.

11 студзеня на борце самалёта рэйса «Масква-Хургада» авіякампаніі «Кагалымавія» расеец Кабалаў у стане ап'янення нанёс бортправадніку цялесныя пашкоджанні, лаяўся нецэнзурнай лаянкай. Пазней суд задаволіў хадайніцтва следства аб завочным арышце Кабалава. Ён быў абвешчаны Расеяй у міжнародны вышук і 7 сакавіка затрыманы ў Гродзенскай вобласці Беларусі. Як высветлілася, у Беларусь ён прыбыў у канцы студзеня з Украіны і больш месяца хаваўся на тэрыторыі рэспублікі.

Гісторыя з інцыдэнтам на борце самалёта, які ляцеў з Масквы ў Хургаду, атрымала шырокі рэзананс пасля таго, як яго відэа з'явілася ў Інтэрнэце, а пазней і на тэлебачанні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках