19 траўня 2024, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ зладзіла «зачыстку» ля гандлёвага цэнтра ў Серабранцы

54

Сем эвакуатараў прыбылі на аўтастаянку да цэнтральнага ўваходу ў гандлёвы цэнтр на праспекце Ракасоўскага.

У рамках гарадской прафілактычнай акцыі «Стоп паркоўка», арганізаванай Дзяржаўтаінспекцыяй супольна з прадстаўнікамі камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Менгарвыканкама, на штрафную стаянку эвакуявалі аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэннем правілаў, піша агенцтва «Минск-новости».

«Такія акцыі сталі традыцыйнымі, - адзначыла галоўная спецыялістка управы сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Менгарвыканкама Алена Батура. - У Менску жывуць 2711 інвалідаў-вазочнікаў, з іх блізу 150 маюць пасведчанне кіроўцы. Часта людзям з абмежаванымі магчымасцямі складана знайсці месца на стаянцы каля гандлёвых і іншых аб'ектаў. А ўсё таму, што знарок адведзеныя для інвалідаў месцы займаюць іншыя кіроўцы».

Нагадаем, Дзяржаўтаінспекцыя прапаноўвае ўзмацніць жорсткасць штрафаў для нядбайных аўтааматараў і ўзняць іх у тры разы. Змены могуць закрануць артыкул 18.22 КоАП «Парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку» бліжэйшым часам. Аб гэтым раней сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ДАІ Менгарвыканкама.

ДАІ перыядычна ладзіць аперацыі масавай эвакуацыі транспартных сродкаў, якія парушаюць правілы паркоўкі.

ДАІ зладзіла «зачыстку» ля гандлёвага цэнтра ў Серабранцы
Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках