14 траўня 2024, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Палецкіс можа напісаць усё, што хочаш

6
Яцэк Сарыюш-Вольскі: Палецкіс можа напісаць усё, што хочаш

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася, мяркуе дэпутат Еўрапарламента.

Яцэк Сарыуш-Вольскі не згодны з ацэнкамі дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента аб Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя». Дэпутат яшчэ не чытаў даклад Юстаса Палецкіса, аднак адназначна сцвярджае, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі дрэнная.

«Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася - гэта значыць яна дрэнная. Нічога не змянілася, яшчэ застаюцца палітвязні, у апазіцыі абмежаваныя магчымасці для дзеянняў, усё засталося, як і было. Ён можа напісаць, тое, што мяркуе патрэбным, што хочаш, але гэта не азначае, што гэта пазіцыя Еўрапарламента», сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Нагадаем, дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента аб Беларусі заявіў пра тое, што ў 2012 годзе ў Беларусі адбылося «прыкметнае паляпшэнне сітуацыі з выкананнем правоў чалавека, а «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі» станоўча паўплываў на развіццё грамадзянскай супольнасці». Зыходзячы з гэтага, ён прапанаваў пашырыць кантакты з беларускімі чыноўнікамі, падрыхтаваць «дарожную карту» развіцця дыялогу з афіцыйным Менскам, уключаючы міжпарламенцкія стасункі, выключыць з «чорных спісаў» ключавых чыноўнікаў для наладжвання дыпламатычных каналаў.

Гэтыя рэкамендацыі змяшчаюцца ў дакладзе, падрыхтаваным Палецкісам і апублікаваныя на сайце Еўрапарламента.

Праект справаздачы Юстаса Палецкіса дасланы ягоным калегам у Еўрапейскім парламенце. Да 5 чэрвеня дэпутаты маюць права ўнесці свае заўвагі і папраўкі да гэтага дакумента.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках