26 красавiка 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія дэсантнікі едуць атрымліваць нагрудныя знакі ў Беларусь

33
Расейскія дэсантнікі едуць атрымліваць нагрудныя знакі ў Беларусь

Вайскоўцы Паветрана-дэсантных войскаў Расеі пройдуць выпрабаванні на права прысваення знака «Мужнасць і майстэрства» ў Беларусі.

У перыяд з 27 да 31 траўня на базе 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады (г. Віцебск) пройдуць выпрабаванні вайскоўцаў на права прысваення нагруднага знака «Мужнасць і майстэрства», у якіх акрамя службоўцаў Рэспублікі Беларусь возьмуць удзел вайскоўцы Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

На выпрабаванні прыцягваюцца вайскоўцы, якія прайшлі падрыхтоўку ў вайсковых частках паводле Праграмы адзіных кваліфікацыйных выпрабаванняў на права ўзнагароджання нагрудным знакам «Мужнасць і майстэрства» або ў асобных яе элементах падчас планавых заняткаў у баявой падрыхтоўцы, на добраахвотнай аснове.

Сярод асноўных мэтаў мерапрыемства праверка ўзроўню індывідуальнай падрыхтоўкі афіцэраў, прапаршчыкаў, вайскоўцаў, што праходзяць вайсковую службу паводле кантракту і прызыву ў сілах спецыяльных аперацый, іншых злучэннях, воінскіх часцях, падраздзяленнях Узброеных Сіл, установе адукацыі «Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь», ступень іх гатоўнасці да выканання разведвальных і спецыяльных задач у складаных умовах.

У ходзе выпрабаванняў будуць правераныя тэарэтычныя веды і практычныя навыкі ўдзельнікаў у нарматывах тактыка-спецыяльнай, разведвальнай, агнявой, фізічнай, паветрана-дэсантнай, інжынернай, тапаграфічнай, вайскова-медыцынскай падрыхтоўкі.

Вайскоўцы выканаюць практычную страляніну з розных відаў зброі, зробяць марш-кідок, а таксама правядуць спарынг-баі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках