16 траўня 2024, Чацвер, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск страціў 44 краіны збыту прадукцыі

97
Менск страціў 44 краіны збыту прадукцыі

Мікалай Ладуцька ўчыніў разнос сталічным чыноўнікам.

Па словах старшыні Менгарвыканкама, гораду не ўдалося за чатыры месяцы выканаць даведзеныя заданні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Валавы рэгіянальны прадукт склаўся ў суме 42,6 трлн. рублёў. Ёсць адставанне ад намечаных планаў па аб'ёмах прамысловай вытворчасці, экспарту тавараў, інвестыцыях у асноўны капітал, перадае БелТА.

Асаблівыя асцярогі выклікаюць значныя запасы гатовай прадукцыі, што негатыўна адбіваецца на эканоміцы арганізацый.

Як адзначыў старшыня камітэта эканомікі Менгарвыканкама Антон Краеўскі, адмоўна адбіліся на дабаўленым кошце такія віды эканамічнай дзейнасці, як апрацоўчая прамысловасць, будаўніцтва, транспарт і сувязь, фінансавая дзейнасць. Паводле яго слоў, на гэта ёсць як аб'ектыўныя, так і суб'ектыўныя прычыны.

На традыцыйных знешніх рынках назіраецца зніжэнне попыту на беларускія тавары, што ўплывае на экспартаарыентаваную эканоміку Менска.

Камітэт эканомікі бачыць недапрацоўкі маркетынгавых службаў арганізацый у дыверсіфікацыі экспарту, недастатковую работу па зніжэнні вытворчых выдаткаў і павышэнню эфектыўнасці дзейнасці. Прадукцыя сталічных прадпрыемстваў у студзені-красавіку пастаўлялася ў 100 краін, тады як у мінулым годзе - у 144 краіны. Засвоены толькі адзін новы рынак збыту - Руанда, адноўленыя пастаўкі на рынкі Сальвадора, значна павялічыўся экспарт у Швецыю, Іран, Азербайджан, Румынію, Бельгію, Сербію. Але ўсё гэта не дазволіла кампенсаваць «прасяданне» расейскага рынку. На долю пяці краін прыпадае 85% экспарту, з іх дзве трэці - на Расею.

Не перабудавалі сваю працу ў частцы экспарту аптовыя арганізацыі. З 430 аптовых арганізацый экспартныя пастаўкі ажыццяўляе толькі пятая частка. Па выніках першага квартала 83 чыстых імпарцёра арганізавалі экспартныя пастаўкі на 4,5 млн. даляраў.

Старшыня Менгарвыканкама даручыў забяспечыць штодзённы кантроль за сітуацыяй са складскімі запасамі, актывізаваць продажы айчынных тавараў на ўнутраным і знешнім рынках.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках