21 траўня 2024, aўторак, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліць дазволяць толькі дома?

134
Паліць дазволяць толькі дома?

Міністэрства аховы здароўя прапануе забараніць паленне нават у спецыяльна адведзеных месцах і цягніках.

Міністэрства аховы здароўя ініцыявала і падрыхтавала законапраект, які прадугледжвае поўную забарону на паленне ва ўстановах адукацыі, культуры, спорту, аховы здароўя, грамадскага харчавання, а таксама на працоўных месцах, у пад'ездах дамоў і цягніках далёкага накіравання. Здаволіць тытунёвую смагу на пералічаных аб'ектах грамадзяне не змогуць нават у спецыяльна адведзеных месцах, як дазволена цяпер, паведамляе «Минский курьер».

Падобная прапанова медыкаў атрымала адабрэнне ў канцы красавіка на пасяджэнні Міжведамаснага савета па папярэджанні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню пры Саўміне. Тады ж было вырашана да 1 чэрвеня гэтага года выкласці праект закона «Аб абароне здароўя насельніцтва ад наступстваў спажывання тытуню і ўздзеяння навакольнага тытунёвага дыму» на сайт Міністэрства аховы здароўя для публічнага абмеркавання і да гэтай жа даты стварыць працоўную групу для прапрацоўкі і ўзгаднення дэталяў дакумента з усімі зацікаўленымі ведамствамі.

«Думаю, ужо ў наступным годзе законапраект будзе цалкам гатовы да прыняцця. І, спадзяюся, уступіць у сілу», - падкрэсліла намеснік галоўнага ўрача ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Людміла Наройчык.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у краіне паліць 30,5% усяго насельніцтва. Хоць яшчэ ў 2001 годзе гэта лічба перавышала 40%.

Нагадаем, у сталіцы на працягу некалькіх гадоў свабоднымі ад палення абвешчаныя зоны некаторых гарадскіх паркаў і сквераў, заапарк, плошча Незалежнасці з прылеглымі да яе тэрыторыямі і іншыя. Акрамя таго, папераджальныя таблічкі вісяць на прыпынках грамадскага транспарту. За непаслушэнства - штраф да 4 базавых велічынь, а гэта да 400 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 134

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках