5 траўня 2024, Нядзеля, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны дырэктар ААТ «Кожевник»

16
Арыштаваны дырэктар ААТ «Кожевник»

Дырэктара ААТ «Кожевник» падазраюць у буйным крадзяжы.

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці прыняло рашэнне 23 траўня аб узяцці пад варту дырэктара ААТ «Кожевник», падазраванай у буйным крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Аксана Салянюк, 10 красавіка супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы аўтамабіль, які належыць ААТ «Кожевник». «Пры даглядзе аўтамабіля аказалася, што на частку прадукцыі адсутнічае адпаведная дакументацыя. У ходзе следства ўстаноўлена, што крадзеж арганізавала дырэктар гэтага прадпрыемства», - сказала яна. Следства мяркуе, што кіраўнік «Кожевника» ўступіла ў змову з нявызначанымі замежнымі грамадзянамі.

У машыне знаходзілася гатовая гарбарная прадукцыя прадпрыемства - кулаты, чэпраки і вараткі, якія ідуць на выраб і пашыў скураных вырабаў. Папярэдне падлічаная шкода, нанесеная акцыянернаму таварыству ў выніку дзеянняў кіраўніка прадпрыемства, па дадзеных следства, складае больш за 60 млн. рублёў.

Першапачаткова справа ў дачыненні да яе была ўзбуджаная пракуратурай Кастрычніцкага раёна Магілёва. Увесь гэты час дырэктар «Кожевника» знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.

Як адзначаюць ва ўпраўленні Следчага камітэта, дырэктар прызнала сваю віну. Следчыя працягваюць высвятленне ўсіх абставінаў крымінальнай справы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках