18 траўня 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб збіцці ў «Кароне»: зніклі запісы камер відэаназірання

118
Справа аб збіцці ў «Кароне»: зніклі запісы камер відэаназірання

СК праводзіць праверку па факце збіцця пакупніка ГЦ «Карона».

Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў Аляксандр Вашкевіч, які 9 траўня быў збіты ахоўнікамі гандлёвага цэнтра.

Ён паведаміў, што запісы з камер відэаназірання гіпермаркета зніклі. 16 траўня, разам з супрацоўніцай Фрунзенскага РУУС Аляксандр Вашкевіч ездзіў у «Карону». Прама на месцы, ён паказаў, дзе адбыліся падзеі і яны разам вызначылі запісы якіх камер відэаназірання неабходна канфіскаваць. Справа ў тым, што ў памяшканні, у якім Аляксандр Вашкевіч быў збіты, відэакамер, вядома ж няма, інакш супрацоўнікі «Кароны» не вялі б сябе так «вольна». Аднак непасрэдна на дзверы памяшкання, у якім адбывалася збіццё, накіравана адна з камер. Па запісах з гэтай відэакамеры можна ўстанавіць калі і колькі чалавек заходзілі ў дадзенае памяшканне, цалкам магчыма ўстанівіць і асобы ўсіх людзей, якія ўваходзілі. Па словах начальніка службы бяспекі ГЦ «Карона» ўсе відэазапісы меліся ў наяўнасці, іх гатовыя былі даць супрацоўнікам міліцыі па першым патрабаванні. Аднак, як пазней паведамілі Аляксандру Вашкевічу супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС, запіс з відэакамеры, накіраванай непасрэдна на дзверы памяшкання, дзе адбывалася збіццё, знік, піша сайт праваабарончай арганізацыі «Платформа».

Нагадаем, што 9 траўня супрацоўнікі ГЦ «Карона» жорстка збілі Аляксандра Вашкевіча, пасля таго, як ён вырашыў не пакідаць свайго сябра Дзяніса Локцева, якога затрымалі ахоўнікі.

У выніку збіцця, акрамя страсення мозгу і ранак на твары, у яго зламаны асцюкаваты адростак шостага пазванка шыйнага аддзела хрыбетніка.

Аляксандр і Дзяніс ужо апытаныя ў рамках праверкі. У РУУС яны сустрэліся з ахоўнікам па імі Віталь і начальнікам змены, які прымаў удзел у збіцці. Па словах супрацоўнікаў ГЦ «Карона», у іх таксама маюцца пашкоджанні, нанесеныя ім Аляксандрам. Некалькі сінякоў, якія нібыта маюцца на руках ахоўнікаў, абурылі нават супрацоўнікаў РУУС, якія нагадалі ахоўнікам, што траўма хрыбетніка і пара сінякоў - зусім несупастаўныя пашкоджанні. Аднак, па словах ахоўнікаў, імі ўжо напісаныя заявы аб прыцягненні Аляксандра да крымінальнай адказнасці за нанясенне ім цялесных пашкоджанняў.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках