16 траўня 2024, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на кватэры ў Беларусі б'юць усе рэкорды

157

У Менску самая танная кватэра ў бараку прадаецца за $40 тысяч.

Кошт квадратнага метра ў Менску дасягнуў $1608. Гэта максімальны паказчык за апошнія чатыры гады. Прычым лічба працягвае расці, штотыдзень на 0,5-1%. Рэальны кошт здзелак у гэты час менш на $50-70, аднак усё роўна б'е рэкорды апошніх гадоў, піша «Наша Ніва».

Што тычыцца новабудоўляў, то сярэдні кошт квадратнага метра дасягнуў $1482. Пабудаваць кватэру ў Менску без льгот цяпер каштуе даражэй, чым у Кіеве!

Якую суму трэба мець, каб купіць сабе хоць нейкую кватэру ў сталіцы Беларусі? Як мінімум $40 тысяч. Згодна з базай кватэр, выстаўленых на продаж, столькі каштуе самае таннае жыллё.

Кухня самай таннай кватэры ў Менску

Кухня самай таннай кватэры ў Менску.

Гэта аднапакаёвая кватэра плошчай 25,3 м² на вуліцы Мініна ў двухпавярховіку, пабудаваным у 1948 годзе, з «нармальным рамонтам».

На $500 даражэй кватэра на вуліцы Чыгладзэ. Першы паверх хрушчоўкі, сумешчаны санвузел, усё тыя ж драўляныя падлогі, як і на Мініна. Плошча кватэры складае мізэрныя 23 м².

На Чыгладзэ таксама прадаецца маласямейка за $43 тысячы. Па плошчы яна яшчэ менш - 21 м². Затое на падлозе лінолеум.

Маючы бюджэт $45 тысяч, можна знайсці толькі кватэру каля вуліцы Мендзялеева. Плошча ў ёй таксама складае 21 м².

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках