17 траўня 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпіс Трубяцкі», ДДТ і Горан Брэгавіч выступяць у Львове

2
«Ляпіс Трубяцкі», ДДТ і Горан Брэгавіч выступяць у Львове

8 і 9 чэрвеня ў Львове пройдзе фестываль StareMisto.

На яго прыедуць вядомыя выканаўцы не толькі з Украіны, але і з іншых краін. Пра гэта паведамілі арганізатары фестывалю, піша svodka.net.

Наведвальнікі фестывалю змогуць пачуць выканаўцаў з Украіны, Беларусі, Расеі, Германіі, Іспаніі, Аргенціны, Сербіі, Фінляндыі, Велікабрытаніі і іншых краін. Ужо вядомыя амаль усе яго ўдзельнікі - ДДТ, Goran Bregovic, IAMX, The Subways, Leningrad Cowboys, Che Sudaka, Feedlers Green, «Ляпіс Трубяцкі», а таксама некалькі гуртоў, назвы якіх арганізатары фестывалю захоўваюць у таямніцы.

Пасля перапынку ў 2012 годзе, выкліканага правядзеннем Еўра-2012 ва Украіне, фестываль StareMisto вяртаецца з новымі сіламі, з новымі артыстамі. Упершыню фестываль будзе праходзіць два дні.

Па словах арганізатараў, за апошнія 5 гадоў у фестывалю StareMisto сфармаваліся некаторыя асаблівасці, якія сталі свайго роду візітоўкай гэтага свята добрага настрою. Па-першае, гэта даступныя кошты. Па-другое, гэта аб'яднанне ў рамках аднаго мерапрыемства гуртоў, якія прадстаўляюць розныя краіны і розныя музычныя стылі. Квіткі можна купіць як на адзін дзень фестывалю, так і поўны білет на два дні. Кошты вагаюцца ад 90 да 300 грн, у залежнасці ад колькасці дзён і фестывальнай зоны.

Ужо вядомы практычна поўны лайн-ап выступленняў: субота 8 чэрвеня: 14:30-15:30 - украінскі гурт на разагрэве 15:45-16:45 - Ляпіс Трубяцкі 17:00-18:00 - Che Sudaka 18:30 - 19:30 - Archive 19:45-21:00 - IAMX 21:30-23:00 - Goran Bregovic. Нядзелю 9 чэрвеня: 14:30-15:30 - украінскі гурт на разагрэве 15:45-16:45 - Fiddler's Green 17:00-18:00 - Leningrad Cowboys 18:30 - 19:30 - The Subways 20:00-21:15 - Kaiser Chiefs 21:30-23:00 - ДДТ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках