16 траўня 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian пра беларускіх «баброў-тэрарыстаў»

24

Беларускія бабры застаюцца ньюсмейкерамі сусветных СМІ.

Сёння артыкул пра іх размясціла брытанская The Guardian (пераклад - charter97.org). Выданне нагадвае пра выпадкі нападу баброў на людзей, якія пачасціліся гэтай вясной.

У прыватнасці, газета прыводзіць прыклады смерці 60-гадовага рыбака пад Брэстам, калі спакойная і баязлівая з выгляду жывёла, вядомая сваімі вострымі зубамі, пракусіла чалавеку, які хацеў яе сфатаграфаваць, сцегнавую артэрыю. Тады рыбак памёр да прыезду медыкаў ад кровастраты.

«У Беларусі, былой савецкай рэспубліцы паміж Расеяй і Польшчай, папуляцыя бабра патроілася за апошняе дзесяцігоддзе. Паводле ацэнак экспертаў, у лясах краіны іх каля 80 тысяч. Рост іх колькасці і прывёў да агрэсіўных нападаў на населеныя пункты і прычынення шкоды лясам, плацінам і фермам», - піша выданне.

Газета паведамляе, што беларускіх выратавальнікаў гэтай вясной «завалілі скаргамі на напады баброў», і распавядае, што ў шэрагу выпадкаў супраць агрэсіўных жывёл накіроўвалі пажарнікаў. Спыніць «тэрарыстаў» атрымалася толькі з дапамогай вады з шланга.

Выданне нагадвае, што колькасць баброў, якая моцна скарацілася раней, вырасла з-за забароны палявання на іх.

Пра выпадкі нападу жывёл на жыхароў Беларусі паведамлялі найбуйнейшыя сусветныя СМІ - газеты Daily Mail і New York Times, тэлеканалы Sky News і Fox News.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках