29 красавiка 2024, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Сусветны дзень свабоды прэсы

7
Сёння - Сусветны дзень свабоды прэсы

Сёння ў 20-ы раз адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы.

Ён заснаваны ў 1993 годзе. Генеральная Асамблея ААН па рэкамендацыі 26-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА пастанавіла абвясціць 3 траўня Сусветным днём свабоды друку.

Штогод у гэты дзень ва ўсім свеце праводзяцца мерапрыемствы ў знак прыхільнасці асноватворным прынцыпам свабоды прэсы, абароны СМІ ад замахаў на іх незалежнасць, а таксама з мэтай ушанаваць памяць загінулых журналістаў.

Дата святкавання была абраная ў азнаменаванне Віндхукскай дэкларацыі па садзейнічанні забеспячэнню незалежнасці і плюралізму афрыканскай прэсы, прынятай 3 траўня 1991 года на семінары, арганізаваным ЮНЕСКА і ААН у Віндхуку (Намібія). У дэкларацыі ўтрымліваўся заклік да ўрадаў дзяржаў свету забяспечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар.

Галоўным мерапрыемствам Сусветнага дня свабоды прэсы з'яўляецца ўручэнне Сусветнай прэміі ЮНЕСКА за ўклад у справу свабоднага друку імя Гільерма Кано, калумбійскага журналіста, які загінуў у 1986 годзе пры выкананні прафесійных абавязкаў (Сусветная прэмія за свабоду друку). Прэмія прысуджаецца асобе, арганізацыі ці ўстанове, якая ўнесла значны ўклад у справу абароны свабоды друку ці яе садзейнічанню ва ўсім свеце, асабліва калі такая дзейнасць звязаная з рызыкай або рэпрэсіямі.

Па дадзеных ЮНЕСКА, толькі ў 2012 годзе ў свеце былі забітыя больш за 100 журналістаў, што робіць мінулы год самым трагічным для СМІ.

Сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі па-ранейшаму з'яўляецца прадметам крытыкі з боку праваабарончых арганізацый. У краіне пераследуюцца незалежныя СМІ, а журналісты падвяргаюцца арыштам і штрафам за сваю прафесійную дзейнасць. У дакладзе міжнароднай арганізацыі Freedom House Беларусь названая горшай краінай для дзейнасці журналістаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках