29 красавiка 2024, панядзелак, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правайдэраў абавяжуць пазначаць у дамовах мінімальную хуткасць

35
Правайдэраў абавяжуць пазначаць у дамовах мінімальную хуткасць

Інтэрнэт-правайдэраў Беларусі абавяжуць пазначаць у дамовах з абанентамі не толькі максімальную, але і мінімальную хуткасць перадачы дадзеных.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску начальнік упраўлення электрасувязі міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі Павел Петрулевіч, піша «Інтэрфакс».

«Канцэпцыя дакумента прадугледжвае, што аператары, якія прадстаўляюць паслугу стацыянарнага доступу да сеткі Інтэрнэт, павінны пазначаць у дамоваах не толькі максімальную хуткасць, як цяпер, але і мінімальную», - сказаў Петрулевіч. Пры гэтым паводле яго слоў, розніца паміж максімальнай і мінімальнай хуткасцямі будзе вызначана ў памеры 30%. «Калі аператар прадае кантракт з хуткасцю 1 Мбіт\сек, то мінімум 700 Кбіт\сек ён павінен будзе забяспечыць», - растлумачыў ён.

Як адзначыў прадстаўнік Мінсувязі, гэта патрабаванне знойдзе адлюстраванне ў распрацаваных Мінсувязі зменах у правілы аказання паслуг электрасувязі. Ён асабліва падкрэсліў, што два тыдні таму адбылося грамадскае абмеркаванне праекта дакумента, міністэрства змагло настолькі аргументаваць неабходнасць новаўвядзення, што яно было аднагалосна адобрана, у тым ліку аператарамі электрасувязі і галіновымі асацыяцыямі.

«Цяпер дакумент праходзіць юрыдычную экспертызу і пасля гэтага будзе накіраваны ва ўрад», - сказаў Петрулевіч.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках