29 красавiка 2024, панядзелак, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Лукашэнка высмактаў з Расеі $100 мільярдаў

97
Барыс Нямцоў: Лукашэнка высмактаў з Расеі $100 мільярдаў

Гэтыя грошы на працягу 19 гадоў ішлі на ўмацаванне рэпрэсіўнага апарату ў Беларусі.

Праект Мытнага саюза не эканамічны, а «імперска-амбіцыйны» праект, які занадта дорага абыходзіцца Расеі, заявіў адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў, піша ru.delfi.lt.

«З аднаго боку, агульны рынак - гэта добра, а, з іншага боку, мне ўяўляецца, што Мытны саюз - гэта больш праект імперска-амбіцыйны, а не эканамічны. Я лічу, што Расея занадта дорага за гэта плаціць», - сказаў Нямцоў журналістам у Вільні, адказваючы на пытанне, як ён ставіцца да праекту Мытнага саюза, які развіваецца Крамлём.

«Я, напрыклад, ведаю, колькі Расеі плаціць Лукашэнку за каханне (...). Кожны год расейская эканоміка датуе рэжым Лукашэнкі ў памеры 6 млрд. даляраў. Гэта і пастаўкі нафты па льготных коштах, гэта пастаўкі газу (...) Лукашэнка ставіцца да Расеі, як да дойнай каровы (...) За 19 гадоў свайго кіравання ён з Расеі высмактаў 100 млрд. даляраў (...) А самае галоўнае, што ўсё гэта ідзе не беларускаму народу, а КДБ, спецслужбам і на ўзмацненне ўласнай улады», - сказаў адзін з лідараў ліберальнай непарламенцкай Рэспубліканскай партыі Расеі - Партыі народнай свабоды «ПарНаС».

У цяперашні час у Мытны саюз уваходзяць Расея, Беларусь і Казахстан.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках