17 траўня 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар хоча нафту і газ па ўнутрырасейскіх коштах

26
Дыктатар хоча нафту і газ па ўнутрырасейскіх коштах

Кіраўнік заявіў, што ў Астане дасягнутая дамоўленасць аб зняцці тарыфных абмежаванняў у рамках МС.

Паводле яго слоў, гэта павінна адбыцца ў бліжэйшыя паўтара года, перадае «Інтэрфакс».

«Застаецца яшчэ шмат выключэнняў у Мытным саюзе. Расея зрабіла крок і заявіла, што праз год-паўтара ўсе тарыфныя абмежаванні, у тым ліку ў нафтагазавай сферы, будуць знятыя. Па ўсіх напрамках павінны быць поўная свабода, да 2015 года мы павінны ўсё рэалізаваць, што было падпісана ў рамках Мытнага саюза і пакуль не ўцягнута ў абарот», - заявіў Лукашэнка ў пятніцу ў Менску, сустракаючыся з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД.

Кіраўнік назваў сустрэчу ў Астане «вострай, але выніковай» і нагадаў пра вялікую ролю Расейскай Федэрацыі ў інтэграцыйных працэсах і, у прыватнасці, цяперашняга прэм'ер-міністра краіны Дзмітрыя Мядзведзева.

«Без яго волі не было б магчымасці для стварэння такога цеснага эканамічнага аб'яднання, тады без Расеі гэтага не магло быць», - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, напярэдадні сустрэчы ў Астане было «вельмі шмат пытанняў і перашкод, у першую чаргу па тым, чым напаўняць гэтую дамову.

«Ёсць таксама асцярогі за палітычную незалежнасць», - сказаў ён.

Нагадаем, сустрэча ў Астане адбылася 29 траўня. Адным з яе вынікаў стала дамоўленасць аб тым, што Украіна і Кыргызстан атрымаюць статус назіральніка ў МС. Журналісты таксама адзначылі, што беларускі кіраўнік нерваваўся напярэдадні пасяджэння Савета і трапіў у скандал з-за таго, што не заўважыў уключанага мікрафона.

«Януковіч да нас, мабыць, ужо ніколі не прыедзе», - сказаў кіраўнік.

Двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Астане не было.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках