21 траўня 2024, aўторак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі закупляюць абсталяванне за $ 1 мільён

38

У «Год ашчадлівасці» Міністэрства падаткаў і збораў наважыла прыкупіць сістэму відэаканфэрэнцсувязі за Br8,5 млрд.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач сайта.

«Гаворка ідзе пра тэндэр, які праводзіцца РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр падаткаў і збораў». Меркаваная сума тэндэру рыхтык - 8,5 мільярдаў беларускіх рублёў, гэта значыць амаль 1 мільён даляраў. Аб’ектам тэндэру з'яўляецца сістэма відэаканфэрэнцсувязі», - адзначыў чытач.

Ён падкрэсліў, што гэткая сістэма нятанная цацка, але ў гэтым выпадку гаворка ідзе аб сістэме, якая забяспечвае сувязь паміж Міністэрствам падаткаў і збораў Беларусі і ўсяго толькі шасцю абласнымі інспекцыямі.

«Гэта якой такой вартасцю павінны валодаць нарады нашых чыноўнікаў, якія праводзяцца з выкарыстаннем такой сістэмы сувязі, каб акупіць выдаткаваны $ 1 млн? Бо існуе галасавая сэлектарная сувязь, якая дазваляе праводзіць тыя ж нарады. Тут жа толькі за магчымасць бачыць адзін аднаго марнуецца цэлы мільён даляраў», - перакананы чытач.

Налоговики закупают оборудование за $1 миллион

Ён дадаў, што ў гэтым выпадку ёсць яшчэ адзін нюанс.

«Купляе усё гэта гасразліковая арганізацыя РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр падаткаў і збораў» за кошт уласных сродкаў, маўляў, якія могуць быць прэтэнзіі. Аднак цяжка ўявіць, разважыўшы, навошта гасразліковай арганізацыі купляць такую дарагую рэч не для сябе, а для Міністэрства падаткаў і збораў. Напэўна, шалёныя грошы зарабляюцца», - перакананы наш чытач.

Нагадаем, гэткае марнатраўства дзяржаўных арганізацый у «Год ашчадлівасці» не з'яўляюцца рэдкасцю.

Кагадзе Управа працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама купіла аўтамабіль за 250 мільёнаў з аўдыёсістэмай і падагрэвам крэслаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках