У менскім гіпэрмаркеце «Карона» бегаюць пацукі
51- 12.06.2013, 12:21
- 63,571
Мянчук выявіў пацука ў адным з павільёнаў папулярнай сеткі гіпэрмаркетаў.
«Пацук самы найсапраўдны! Шкада, відэа не зняў. Нікога не баяўся. Па шторы залазіў угору, потым спускаўся», - паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук Уладзімір Соснін.
Пакупнік піша, што зрабіў фота а 23:00, і на той момант павільён «Velcom» ужо не працаваў.
«Можа, у аператара з'явіцца новае рэкламнае аблічча? Сочым за ролікамі на ТВ. Мы зараз ляжам спаць, а ён пакліча ўсю сваю сям'ю і сяброў з Кальварыйскай. Вось жа баль зладзяць на свежым печыве і грудзінцы паляндвічнай!», - іранізуе мянчук.
Можна выказаць здагадку, што «Карону» напаткала чорная палоса.
Надоечы вада затапіла ГЦ «Карона Тэхна» у гандлёвым цэнтры «Замак» алігарха Паўла Тапузідзіса, выканаўцам якога з'яўляецца кампанія «Тытунь-Інвест».
Таксама адзначым, што 9 траўня ў менскім гіпэрмаркеце «Карона» ахоўнікі цэнтра жорстка збілі пакупніка, які паспрабаваў стаць на абарону свайго сябра.