16 траўня 2024, Чацвер, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Талеркі» ў шматпавярховіках пачалі зразаць

130
«Талеркі» ў шматпавярховіках пачалі зразаць

Улады актывізавалі барацьбу са спадарожнікавымі антэнамі.

Блізу 100 жыхароў комплексу «Каскад», які будуюць на вуліцы Кальварыйскай у Менску, атрымалі прадпісанні з арганізацыі абслугі «Мініполіс-Сэрвіс». У лісце змяшчаецца патрабаванне да 30 ліп 2013 года атрымаць у адміністрацыі Фрунзенскага раёна дазвол на ўсталяваныя спадарожнікавыя антэны і кандыцыянеры. Тыя, хто парушыць прадпісанне будуць аштрафаваныя, а дакументы на дэмантаж абсталявання перададуць у суд, піша onliner.by.

«Мініполіс-Сэрвіс» спасылаецца на зацверджанае Саўмінам «Палажэнне аб умовах і парадку ўсталявання на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн ды іншых канструкцый», у якім прапісаны механізм узгаднення ўстаноўкі абсталявання. Акрамя рэгістрацыі ад жыхароў запатрабуюць і праектную дакументацыю.

«У выпадку пашкоджання фасада альбо даху жылога дома праз мантаж дадатковага інжынернага абсталявання (спадарожнікавыя антэны, кандыцыянеры ды інш) кошт аднаўленчых работ кладзецца на ўласніка кватэры», - дадаткова паведамляецца ў паперы.

- Жыхары павінны былі ведаць, што ў Беларусі трэба атрымліваць дазвол на ўстаноўку кандыцыянера або антэны. Такі парадак быў і да цяперашняй нашумелага пастановы. На сёння дакументы на дазвол нам далі ўсяго два чалавекі з «Каскад». Астатнія, выходзіць, рабілі ўсё на свой страх і рызыку, - пракаментаваў нам сітуацыю галоўны інжынер ПП «Мініполіс-Сэрвіс» Эдуард Шатэрнік.

Паводле слоў спецыяліста, праблема куды больш сур'ёзная, чым можа здацца на першы погляд.

- Паглядзіце, што ў нашым клімаце адбываецца з асфальтам. Ад перападу тэмператур ён трэскаецца, разбураецца. Тая ж праблема на фасадзе, - кажа галоўны інжынер. - Тынкоўка пашкоджваецца, фасад дэфармуецца - усё гэта патрабуе дарагога рамонту. Толькі замова прамысловых альпіністаў чаго каштуе. Няхай жыхары зразумеюць, што да супольнай маёмасці трэба ставіцца беражліва.

На атрыманне дазволу ў жыхароў «Каскад» застаецца паўтары месяцы. Ці не занадта сціснутыя тэрміны ў сезон адпачынкаў?

- Пастанову аб выдачы дазволу адміністрацыя раёна прымае не пазней аднаго месяца з дня падачы заявы, так што час у людзей ёсць, - адзначыў Эдуард Шатэрнік. - Калі людзі хоць бы пачнуць працэс, але будуць пазніцца, то мы паставімся з разуменнем і падоўжым тэрміны.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках