9 траўня 2024, Чацвер, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадзіннік Мясніковіча за $37 тысяч - падатковая таямніца

96
Гадзіннік Мясніковіча за $37 тысяч - падатковая таямніца

Ці правяралася падаткавікамі, за якія прыбыткі беларускі прэм'ер купіў такі дарагі гадзіннік, невядома.

«Еўрарадыё» пацікавілася, ці правяралася падаткавікамі, з якіх прыбыткаў Мясніковіч купіў сабе гадзіннік за 37 тысяч даляраў. Але намесніца начальніка Галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падаткаў і зборах Святлана Шаўчэнка на прэс-канферэнцыі ў Менску не дала канкрэтнага адказу на гэтае пытанне.

«Давайце будзем зыходзіць з таго, што ўсялякая інфармацыя, атрыманая падатковымі органамі - падатковая таямніца. Гэта патрабаванне артыкула 79 Падатковага кодэкса. Хто падаваў дэкларацыю і аб чым, гэта з'яўляецца падатковай таямніцай. У чалавека маглі быць прыбыткі, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню, а маглі і не быць», - кажа Шаўчэнка.

Шаўчэнка дадае, што як дзяржчыноўнік Мясніковіч, безумоўна, падае дэкларацыю. Але правярае яе Адміністрацыя Лукашэнкі.

Нагадаем, гадзіннік Міхаіла Мясніковіча сфатаграфавалі на менскім Інвестыцыйным форуме ў мінулым годзе. Гэта быў швейцарскі Girard-Perregaux Vintage 1945-га. Калібр GP 3300, ружовае золата. Калекцыя 2011 года.

Фота: Антон Матолька

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках