27 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алегу Бябеніну споўнілася б 39 гадоў

53
Алегу Бябеніну споўнілася б 39 гадоў

Сёння дзень нараджэння заснавальніка сайта charter97.org Алега Бябеніна.

Журналіст быў знойдзены павешаным 3 верасня 2010 года на лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў.

Судмедэксперты блытаюцца нават у даце яе наступлення. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста, якія былі на месцы здарэння, заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту. Пракуратура спыніла «праверку» па факце смерці Алега Бябеніна праз некалькі месяцаў пасля яе пачатку, нягледзячы на патрабаванні міжнародных арганізацый і праваабаронцаў аб правядзенні належнага расследавання.

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці заявілі пра «палітычнае забойства». Смерць Алега Бябеніна адбылася напярэдадні старту прэзідэнцкай кампаніі 2010 года, якая скончылася брутальным разгонам Плошчы ў Менску. Журналіст уваходзіў у каманду аднаго з галоўных канкурэнтаў Лукашэнкі - лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава. Усе памятаюць, чым скончылася супрацьстаянне з уладай для некаторых апанентаў рэжыму напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Юрый Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зміцер Завадскі былі выкрадзеныя і забітыя.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках