5 траўня 2024, Нядзеля, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд

61
Вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд

Абвінавачанага ў забойстве гомельскай студэнткі сёння прысудзілі да расстрэлу.

У Гомельскім абласным судзе 14 чэрвеня абвешчаны прысуд 25-гадоваму жыхару абласнога цэнтра, абвінавачанаму ў жорсткім забойстве студэнткі ГДУ ім. Ф.Скарыны Наталлі Емельянчыкавай. Суд прызнаў яго вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю і прысудзіў да расстрэлу. Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны, піша БелаПАН.

У апошнім слове абвінавачаны прасіў прабачэння ў маці забітай дзяўчыны.

Дзяржаўнае абвінавачанне запытала выключную меру пакарання ў выглядзе расстрэлу для Аляксандра Грунова На судовым пасяджэнні ў канцы траўня ён зрабіў заяву, што яго сужыцелька таксама мае дачыненне да здзяйснення забойства і з'яўляецца падбухторшчыцай і памагатай. Ён заявіў, што яго сяброўка ведала пра забойства і нават дапамагала знішчаць сляды злачынства, у прыватнасці мыла вопратку, выкідала нож у возера. Дзяржаўны абвінаваўца адзначыў, што факты, выкладзеныя ў заяве абвінавачанага аб ролі яго сужыцелькі ў здзейсненым забойстве, не знайшлі свайго пацверджання, і ён заявіў пра гэта з помсты, так як сяброўка рассталася з ім.

У 2005 годзе малады чалавек быў прысуджаны да пазбаўлення волі на восем гадоў за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці: ён да смерці збіў сужыцеля сваёй маці. Забойства студэнткі ён здзейсніў, прабыўшы толькі год на волі пасля адбыцця пакарання.

Адвакат абвінавачанага, выступаючы ў спрэчках, заявіў, што па справе, акрамя яўкі з пакаяннем і паказанняў яго падабароннага, няма аб'ектыўных і бясспрэчных доказаў.

Па выніках псіхіятрычнай экспертызы малады чалавек прызнаны адэкватным, залежнасцяў ад алкаголю і наркотыкаў у абвінавачанага не выяўлена. Аднак ён пакутуе на змешанае расстройства асобы.

Трагедыя адбылася ў ноч з 19 на 20 верасня мінулага года. Каля паўночы Наталля Емельянчыкава вярталася дадому, каля пад'езду на яе з нажом напаў мужчына. Як устанавіла экспертыза, пацярпелая памерла ад масіўнай кровастраты, ёй былі нанесеныя 102 нажавых раненні.

У судзе абвінавачваны віну прызнаў цалкам. Ён паведаміў, што прыкладна ў чэрвені-ліпені 2012 года знаходзіўся з Емельянчыкавай у адной кампаніі і яна абразіла яго. 19 верасня ён ехаў разам з сужыцелькай і сябрам у аўтобусе і сустрэў Наталлю. Ён ведаў, дзе жыве дзяўчына, так як быў знаёмы з яе братам. Абвінавачаны выйшаў з аўтобуса за адзін прыпынак ад дома, дзе жыла пацярпелая, і пабег праз двары. Ён дачакаўся дзяўчыну каля пад'езда, а затым накінуўся на яе з нажом.

Вынесены Гомельскім абласным судом смяротны прысуд - трэці ў гэтым годзе ў Беларусі. Аналагічныя прысуды вынесеныя Магілёўскім і Гродзенскім абласнымі судамі.

Нагадаем, учора быў вынесены смяротны прысуд жыхару Вілейкі, які забіў двух чалавек.

Міжнародныя арганізацыі і праваабаронцы патрабуюць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках