5 траўня 2024, Нядзеля, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лабковіч: Смяротнае пакаранне ў Беларусі - цемрашальства і сярэднявечча

48
Уладзімір Лабковіч: Смяротнае пакаранне ў Беларусі - цемрашальства і сярэднявечча

Ніякіх юрыдычных абмежаванняў для ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі няма.

Такім чынам сябра Рады праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч пракаментаваў сайту charter97.org вынясенне трэцяга смяротнага прысуду ў нашай краіне за гэты год.

«Мы выступаем катэгарычна супраць гэтага прысуду. Не ацэньваючы ступень віны як па гэтым, так і па ўсіх ранейшых прысудах, па якіх была вынесеная вышэйшая мера, мы лічым сам факт такога віду пакарання, як смяротнае пакаранне абсалютна не дапушчальным ў сучасным еўрапейскім грамадстве. Гэта, безумоўна, праява цемрашальства і сярэднявечча. Мы патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладна, як мінімум, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, а, як максімум, адмяніць гэта пакаранне ў прынцыпе. Гэтыя людзі не павінны быць пакараныя падобным чынам, і мы будзем рабіць усё магчымае, каб дадзеныя прысуды не былі выкананыя, у тым ліку, будзем звяртацца ў міжнародныя інстытуты», - падкрэсліў юрыст.

Ён адзначыў, што ў Беларусі ўжо ёсць дрэнныя прыклады, калі былі дапушчаныя парушэнні спецыяльных працэдураў Камітэта па правах чалавека ААН па раней вынесеных прысудах, калі беларускі бок іх прынцыпова ігнараваў і прыводзіў смяротныя прысуды ў выкананне.

«На самой справе, ніякіх юрыдычных абмежаванняў для ўвядзення мараторыя няма. Адзінае, чаго не хапае - гэта палітычнай волі. І спасылкі на вынікі рэферэндуму 1996 года юрыдычна абсалютна нікчэмныя, таму што ў Канстытуцыі запісана, што гэты від пакарання дзейнічае да моманту яго адмены і тое, што Беларусь імкнецца да гэтага. Таму цяпер няма ніякіх перашкод зрабіць гэта. Патрэбная выключна палітычная воля і папросту жаданне хоць бы ў гэтым кірунку набліжацца да агульначалавечых стандартаў, прынятых у сучасным грамадстве», - падсумаваў праваабаронца.

Вынесены Гомельскім абласным судом смяротны прысуд - трэці ў 2013 годзе ў Беларусі. Аналагічныя прысуды вынесеныя Магілёўскім і Гродзенскім абласнымі судамі.

Нагадаем, учора быў вынесены смяротны прысуд жыхару Вілейкі, які забіў двух чалавек.

Міжнародныя арганізацыі і праваабаронцы патрабуюць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках