14 траўня 2024, aўторак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцам і міліцыянтам забароняць атрымліваць «карту паляка»

79
Вайскоўцам і міліцыянтам забароняць атрымліваць «карту паляка»

У «палату прадстаўнікоў» унесены законапраект, які прымусіць міліцыянтаў, вайскоўцаў, супрацоўнікаў МНС і органаў фінансавых расследаванняў адмовіцца ад некаторых ільгот.

Гаворка ў гэтым выпадку ідзе пра тыя магчымасці, якія даюць замежныя дзяржавы ў сувязі з рэлігійнымі поглядамі і нацыянальнай прыналежнасцю. Прычым, заканадаўцы хочуць забараніць сілавікам не толькі карыстанне гэтымі льготамі, але і атрыманне дакументаў, якія пацвярджаюць права на іх, піша «Народная воля».

Нагадаем, што ў Беларусі даўно і не цалкам паспяхова вядзецца барацьба з «картай паляка». Нескладана здагадацца, што распрацоўнікі закона ў першую чаргу мелі на ўвазе тых сілавікоў, якія наважылі скарыстацца тымі льготамі, якія дае ім іх нацыянальная і рэлігійная прыналежнасць.

Нагадаем, што асобы, якія маюць «карту паляка», маюць наступныя дадатковыя правы:

- Бясплатна атрымліваць доўгатэрміновую шматразовую візу, якая дае права на шматразовае перасячэнне мяжы Польшчы без падачы дадатковых дакументаў (запрашэнне, дазвол на працу і г.д.),

- займацца на тэрыторыі Польшчы прадпрымальніцкай дзейнасцю на тых жа падставах, што і грамадзяне Польшчы,

- бясплатна наведваць усе дзяржаўныя музеі Польшчы;

- 37% зніжка на чыгуначны транспарт на тэрыторыі Польшчы;

- у надзвычайных сітуацыях звяртацца па бясплатную экстраную медыцынскую дапамогу на тых жа ўмовах, што і польскія грамадзяне ды інш.

Дэпутатам і дзяржаўным службоўцам карыстацца «картай паляка» ўжо забаронена. Цяпер надышла чарга сілавікоў. Аднак, тут прадэманстраваны больш шырокі падыход. Бо, не выключана, што заўтра Расея ўвядзе льготы для этнічных расейцаў, якія жывуць у іншых краінах. Ці, напрыклад, Украіна. Вось і робіцца спроба ўтрымаць сілавікоў ад спакусы.

Пры гэтым звяртае на сябе ўвагу тая акалічнасць, што супрацоўнікаў КДБ, пракуратуры, Следчага камітэта, Аператыўна-аналітычнага цэнтра гэтыя новаўвядзенні чамусьці не закранаюць.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках