26 красавiка 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя правядзе масавую праверку прыватных медцэнтраў

22
Міністэрства аховы здароўя правядзе масавую праверку прыватных медцэнтраў

У другім паўгоддзі 2013 медыцынскія ўстановы накрые хваля праверак.

Асноўная ўвага будзе нададзеная прыватным цэнтрам і клінікам, якія працуюць у Менску.

Пра гэта гаворыцца ў каардынацыйным плане кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на другую палову 2013 года, апублікаваным на сайце Камітэта дзяржкантролю.

Праверкі будуць праводзіцца органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду Міністэрства аховы здароўя. Шмат якія медыцынскія цэнтры ўжо праходзілі іх у гэтым і мінулым годзе. Нягледзячы на гэта, праверкі будуць праведзеныя зноў. У спісе арганізацый, якія наведаюць прадстаўнікі кантрольных органаў, - «Экамедсэрвіс», «Нардзін» ды іншыя вялікія медыцынскія цэнтры сталіцы.

Усяго з чэрвеня да снежня 2013 года будуць правераныя 54 суб'екты гаспадарання, якія выконваюць медыцынскія паслугі. З іх толькі 11 з'яўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя. Усе астатнія - прыватныя клінікі і цэнтры.

Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя стала больш уважліва ставіцца да медыцынскіх цэнтраў пасля з'яўлення інфармацыі аб смерці пацыенткі «Экамедсервіса» Юліі Кубаравай. Пасля правядзення ў ім пластычнай аперацыі для карэкцыі формы носа яна не прыйшла ў прытомнасць. Праз чатыры тыдні пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клінічную лякарню, памерла.

У сувязі са смерцю Юліі Кубаравай распачатая крымінальная справа, у якасці падазраваных праходзяць 6 супрацоўнікаў цэнтра, 4 з якіх былі затрыманыя.

Фотa: novorab.ru

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках