5 траўня 2024, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абслугоўванне расейскай папсы ў Віцебску абыдзецца ў Br1,3 мільярды

35
Абслугоўванне расейскай папсы ў Віцебску абыдзецца ў Br1,3 мільярды

Толькі размяшчэнне і дастаўка гасцей «Славянскага базару ў Віцебску» абыдуцца ў 1,3 млрд рублёў.

Пражыванне ўдзельнікаў XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» абыдзецца ў 750 000 000 беларускіх рублёў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

У тэндэры, які размясціў цэнтр культуры «Віцебск», указваецца, што ўсяго за час фестывалю патрабуецца 1736 месцаў, каб размясціць удзельнікаў. У пераліку нумароў апартаменты, нумары «Люкс» і «Люскс-студыі», аднамясцовыя, двухмясцовыя, трохмясцовыя нумары і нават проста 740 ложка-месцаў. Кошт закупкі - 750 000 000 рублёў.

Ледзь танней абы дзецца перавозка ўдзельнікаў «Славянскага базару». Гэты тэндэр складаецца з двух лотаў - унутрыгарадскія перавозкі працягласцю 13 600 кіламетраў за 280 000 000 рублёў і міжгароднія перавозкі Менск-Віцебск-Менск працягласцю 12 600 кіламетраў за 260 000 000 рублёў. Для перавозак у Віцебску будуць задзейнічаныя 24 камфартабельныя аўтобусы, якія змяшчаюць не менш як 45 чалавек, і 4 камфартабельныя мікрааўтобусы, а для міжгародніх перавозак - 11 аўтобусаў і 10 мікрааўтобусаў.

Акрамя таго размешчаны тэндэр на феерверкі ў дні адкрыцця і закрыцця фестывалю. Абодва яны павінны адпавядаць 3-5 класу уключна з вырабмі паркавага і вышыннага ўзроўню. Але першы будзе каштаваць 20 400 000 рублёў, а другі - толькі 15 100 000 рублёў.

Усе гэтыя выдаткі будуць аплачаныя з бюджэту «саюзнай дзяржавы».

Нагадаем, «ХХІІ Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 11 да 15 ліпеня. У гэтым годзе праграма фестывалю будзе скарочаная да 5 дзён. Самы дарагі білет будзе каштаваць Br 980 тыс.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках