5 траўня 2024, Нядзеля, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу супрацоўніка «БелМузТВ» перадаюць у суд

13
Справу супрацоўніка «БелМузТВ» перадаюць у суд

Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да супрацоўніка тэлеканала «БелМузТВ», які запусціў у эфір порнаролік.

Мужчыну, 1985 г.н., выстаўленае абвінавачванне ў наўмысных дзеяннях, «звязаных з захоўваннем з мэтай рэкламавання парнаграфічнага матэрыялу, у тым ліку выяўна непаўналетнім, , а таксама з публічнай дэманстрацыяй відэафільма парнаграфічнага зместу, у тым ліку выяўна непаўналетнім, з выкарыстаннем сеткі электрасувязі агульнага карыстання, што з'яўляецца злачынствам, прадугледжанага ч. 2 арт. 343 КК Рэспублікі Беларусь», паведамляюць у Следчым камітэце.

Абвінавачаны, у дачыненні да якога абраная мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту, цалкам прызнаў сваю віну і актыўна супрацоўнічаў са следствам.

«Падчас следства абвінавачаны прызнаў віну цалкам, пры гэтым растлумачыў, што злачынныя дзеянні ўчыніў з уласнай ініцыятывы, мэтанакіравана, загадзя іх спланаваўшы. Абвінавачаны актыўна супрацоўнічаў са следствам», - кажуць у СК.

У рамках расследавання крымінальнай справы была праведзеная псіхіятрычная экспэртыза. Паводле выраку экспэртаў, абвінавачанны ў прымусовых захадах бяспекі і лячэння не мае патрэбы. Расследаванне скончанае. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Нагадаем, 13 красавіка днём на тэлеканале «БелМузТВ» цягам амаль 20 хвілін паказвалі спачатку відэакліпы забароненага ў Беларусі «Ляпіса Трубяцкога», а затым - порнаролік. Пасля гэтага канал спыніў трансляцыю.

15 красавіка ў Магілёве ў падазрэнні ў дэманстрацыі порнароліка затрымалі супрацоўніка тэлеканала «БелМузТВ». У дачыненні да гэтага супрацоўніка распачатая крымінальная справа паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства, кваліфікаванага паводле ч.2 ст.343 Крымінальнага кодэкса Беларусі як «публічная дэманстрацыя матэрыялаў парнаграфічнага зместу з выкарыстаннем сетак электрасувязі агульнага карыстання».

Затрыманы супрацоўнік «БелМузТВ» патлумачыў свае дзеянні прыгнечаным псіхічным станам, якія ўзніклі ў яго пасля сваркі з дзяўчынай.

Яму была прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ў стацыянарным аддзяленні спецыялізаванай бальніцы ў Навінках.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках