5 траўня 2024, Нядзеля, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўзялі ўдзел у шэсці супраць смяротнага пакарання ў Мадрыдзе

1

У гішпанскай сталіцы прайшло шэсце, удзельнікі якога пратэставалі супраць ужывання смяротнага пакарання ў розных краінах свету.

Яно было прымеркаванае да V Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання, які адбыўся ў Мадрыдзе 12-15 чэрвеня, піша сайт ПЦ «Вясна».

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» бралі ўдзел у гэтай акцыі разам са сваімі аднадумцамі з розных краін. Беларусы раздавалі ўдзельнікам акцыі і мінакам улёткі з інфармацыяй аб ужыванні смяротнага пакарання ў нашай краіне.

Беларусы ўзялі ўдзел у шэсці супраць смяротнага пакарання ў Мадрыдзе. Фота: ПЦ «Вясна»

Шэсце атрымалася вельмі прыкметным і прыцягнула ўвагу вялікай колькасці жыхароў гішпанскай сталіцы і турыстаў. Яго ўзначаліла група маладых музыкантаў-барабаншчыкаў, якія задавалі тон усёй калоне маніфестантаў. Следам за музыкамі прадстаўнікі краін, у якіх сёння ўжываецца смяротнае пакаранне, змяняючы адзін аднаго, неслі «сімвал таго, што мы ненавідзім і супраць чаго мы змагаемся» - велізарную шматмятровую пятлю.

Шэсце пачалося і скончылася каля будынка гарадскога кінатэатра Callao City Lights. Гэтае месца, дзе праводзілася цырымонія афіцыйнага закрыцця Кангрэса, таксама даволі сімвалічнае: паўстагоддзя таму тут адбыўся паказ мастацкага фільма «Кат» («El verdugo», 1963) гішпанскага рэжысёра і сцэнарыста Луіса Гарсія Бэрланго.

V Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання 12 - 15 чэрвеня праходзіў у Мадрыдзе (следам за Страсбургам (2001), Манрэалем (2004), Парыжам (2007) і Жэневай (2010)). У праграме Кангрэса 14 чэрвеня адбыўся круглы стол «Еўропа: стратэгія будучыні». На ім абмяркоўваліся стасункі Еўрапейскага Звязу, Еўрапейскага парламента, Рады Еўропы, АБСЕ з Беларуссю і Расеяй у кантэксце скасавання смяротнага пакарання. У працы круглага стала браў удзел Валянцін Стэфановіч, адзін з кіраўнікоў кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках