5 траўня 2024, Нядзеля, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «Даволі! Да Волі» ўзнагароджаны ў Славакіі

3

Дакументальны фільм «Даволі! Да Волі» беларускіх рэжысёраў Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы атрымаў дыплом на Міжнародным кінафестывалі ў Кошыцэ.

Стужка адзначаная за «аповяд аб імкненні грамадзян Беларусі да свабоды», паведамляе «Радыё Свабода».

Карціна апісвае падзеі, якія адбыліся ў Менску 19 снежня 2010 года, калі мірную акцыю пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў брутальна разагналі, а яе ўдзельнікаў кінулі за краты. Фільм, зняты на замову тэлеканалу «Белсат», выйшаў да гадавіны тых падзей.

Стужка ўжо брала ўдзел і ў кінафестывалях у Італіі, Шатландыі, Польшчы, Украіне, а на міжнародным кінафестывалі «OFF» у харвацкім горадзе Апузэне атрымала ўзнагароду публікі як лепшы дакументальны фільм.

«Радыё Свабода»

Адзін з аўтараў фільма Вячаслаў Ракіцкі так пракаментаваў чарговую ўзнагароду:

«Перш за ўсё, гэта сведчыць аб тым, што ў свеце, асабліва ў краінах былога сацыялістычнага лагера, ёсць занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі, праблемай захавання правоў чалавека ў нашай краіне. На жаль, і праз два з паловай гады пасля драматычных падзеяў 19 снежня 2010 года, якія адлюстраваны ў фільме, стужка захоўвае актуальнасць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках