5 траўня 2024, Нядзеля, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гавары праўду» адмовілі ў рэгістрацыі

18
«Гавары праўду» адмовілі ў рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі адмовілася зарэгістраваць рэспубліканскае даследча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Гавары праўду».

Устаноўчы сход быў праведзены 13 красавіка, і 8 траўня падалі дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання. Адказ з міністэрства павінен быў прыйсці да 8 чэрвеня, але ліст з Мінюста датаваны 12 чэрвеня, патлумачыў «Радыё Свабода» актывіст «Гавары праўду» Сяргей Вазняк:

«Гэта значыць, сам Мінюст парушыў тэрміны, якія законам даюцца на рэгістрацыю або матываваную адмову ў рэгістрацыі. То бок, у нас рэгістрацыяй займаецца дзяржаўны орган, які сам парушае заканадаўства».

Са словах Вазняка, у лісце прыводзяцца дзве прычыны адмовы ў рэгістрацыі.

Чыноўнікі палічылі, што тэрмін дзеяння гарантыйнага ліста (а ён быў да 31 траўня) на юрыдычны адрас скончыўся.

«Але гэта не з'яўляецца парушэннем, бо на момант падачы ў нас быў гарантыйны ліст. І яны маглі папрасіць падаўжэння дзеяння гэтага ліста. То бок, гэта не такое парушэнне, якое немагчыма ліквідаваць. А ў законе гаворыцца, што адмаўляецца ў рэгістрацыі толькі тады, калі парушэнні нельга ліквідаваць», - растлумачыў Вазняк.

Другую прычыну чыноўнікі знайшлі ў тым, што нібыта не вызначаны колькасны склад управы.

«Ён у нас вызначаны: 5 чалавек, і ёсць спіс прозвішчаў. Гэта ўжо проста лухта, якую немагчыма каментаваць», - сказаў Вазняк.

Сяргей Вазняк паведаміў, што пастанова Мінюста будзе абскарджаная ў Вярхоўным судзе, а потым зноў будуць пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ў Мінюст.

Актывіст таксама паведаміў, што гэта была ўжо трэцяя спроба зарэгістравацца.

Фота: zapraudu.info

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках