5 траўня 2024, Нядзеля, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рээкспартуе ў Расею заражаныя расліны

6
Беларусь рээкспартуе ў Расею заражаныя расліны

Рассельгаснагляд абвінаваціў Беларусь у сістэматычным парушэнні фітасанітарных нормаў.

«У першай дэкадзе чэрвеня з Беларусі ў Расею паступіла больш за 24 тысячы вырабленых у Галандыі гаршковых раслін, заражаных каранцінным для Расеі аб'ектам - заходнім (каліфарнійскім) кветкавым трыпсам (Frankliniella occidentalis Perg)», гаворыцца ў афіцыйнай заяве расейскай установы, апублікаванай 17 чэрвеня.

Заражаная прадукцыя паступіла з рээкспартнымі беларускімі фітасанітарнымі сертыфікатамі, якія павінны гарантаваць поўную адпаведнасць падкаранціннай прадукцыі расейскім фітасанітарным патрабаванням.

Рассельгаснагляд са шкадаваннем адзначае, што «паступленне заражанай карантыннымі для Расеі аб'ектамі прадукцыі трэціх краін праз беларускія пункты пропуску праз мяжу носіць сістэмны характар, пра што Рассельгаснагляд неаднаразова інфармаваў беларускі бок. Нягледзячы на гэта, беларускім бокам не прымаецца належных захадаў, што забяспечваюць паступленне ў Расею бяспечнай каранцінна-фітасанітарнай прадукцыі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках