5 траўня 2024, Нядзеля, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робэрт Маскант: «Прыехаў з мэтай стаць чэмпіёнам разам з «Дынама»

5
Робэрт Маскант: «Прыехаў з мэтай стаць чэмпіёнам разам з «Дынама»

Галоўны трэнер менскага ФК «Дынама» Робэрт Маскант на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў СМІ распавёў аб сваіх мэтах у камандзе.

Як паведамляе goals.by, новы трэнер бліжэйшым часам прыме пастанову, ці патрэбныя клубу трансферы.

«Згодны з Сяргеем Паўлюковічам, што ў самы разгар сезону не самая добрая ідэя змяняць трэнера. Але з клубам у нас былі вельмі доўгія перамовы. Мы абмяркоўвалі, чым я магу дапамагчы клубу ды іншыя нюансы. Напэўна, гэта будзе цяжка, але сюды я прыехаў з адзінай мэтай, каб стаць чэмпіёнам разам з «Дынама».

За мінулыя некалькі дзён я ўбачыў, што ў камандзе ёсць кваліфікаваныя футбалісты. І цяпер мая задача зрабіць клуб, які будзе перамагаць. У бліжэйшыя некалькі тыдняў я буду назіраць за наяўнымі футбалістамі і прыму пастанову, ці патрэбныя нам будуць трансферы», - сказаў Маскант.

Нагадаем, 14 чэрвеня Робэрт Маскант стаў 27-м трэнерам «Дынама-Мінск».

Фота: se.pl

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках