5 траўня 2024, Нядзеля, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарэм Лукашэнкі папоўніла загадкавая бландзінка

222

Падчас візіту ў Ерэван Лукашэнку суправаджала невядомая бландзінка.

Яны разам ездзілі ў адным самаходзе, куды не пусцілі нават малодшага сына дыктатара Колю, паведамляе «Белсат».

Першая лэдзі ў цені?

Падчас візіту ў Ерэван Аляксандр Лукашэнка падышоў да лімузіна, але ягоны малодшы сын Коля не адважыўся сесці ў бацькоўскае аўто. Ахоўнікі таксама не ведалі, што рабіць з Колем, адзін з іх нешта казаў у рацыю. У выніку ў аўтамабіль спачатку села...невядомая бландзінка, а Колю ахоўнікі накіравалі ў іншае аўто.

Да бландзінкі на задняе сядзенне сеў Аляксандр Лукашэнка. На вокнах аўтамабіля былі спецыяльныя фіранкі, аднак у той момант яны заставаліся адкрытымі. Праз таніраванае шкло відаць, як сілуэт жанчыны ў белай сукенцы нахіляецца да другога сілуэту - Аляксандра Лукашэнкі. Шаптацца ў браніраваным лімузіне няма сэнсу - шкло надзейна абараняе ад шуму з вуліцы. Гэта больш падобна да пацалунку.

Гэтую сцэну можна ўбачыць у сюжэце Першага армянскага інфармацыйнага канала. Аляксандр Лукашэнка з сынам Міколам узяў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных асвячэнню новай царквы. Загадкавая бландзінка прыехала туды разам з Лукашэнкам ў адным аўто - зусім, як першая лэдзі. Але калі з'явіліся журналісты - трымалася далей.

Журналістка аднаго з армянскіх агенцтваў, якая прысутнічала на ўрачыстасці, кажа, што побач з Лукашэнкам на публіцы гэтая жанчына не паказвалася. Таксама загадкавая бландзінка - не публічная асоба ў Арменіі. Магчыма, яна прыляцела з Беларусі разам з Аляксандрам Лукашэнкам.

Колькі ў Лукашэнкі бландзінак?

Упершыню загадкавую бландзінку, якая з'явілася ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі, СМІ заўважылі ў 2009 годзе. У красавіку Лукашэнка разам са сваім малодшым сынам наведаў Ватыкан, дзе сустракаўся з Папам Рымскім.

У верасні таго ж года - падчас чарговага замежнага візіту Лукашэнкі чарговая бландзінка трапіла ў кадр. Але падобна, што ўжо іншая. Журналіст літоўскага агенцтва «BNS» зрабіў фота, як з аўтамабіля картэжа дастаюць рэчы каля гатэля. Невядомая бландзінка паводзілася як гаспадыня і давала наказы ахоўнікам. Аднак, па фатаграфіі, нельга адназначна сцвярджаць, што «віленская» і «ерэванская» бландзінкі - розныя людзі ці наадварот - адная асоба.

Нагадаем, тое, што ў гасцях ў дыктатара пабывалі шмат якія беларускія мадэлькі ды спявачкі, не з'яўляецца сакрэтам ні для асяроддзя правадыра, ні для так званай менскай тусоўкі.

Афіцыйна Аляксандр Лукашэнка нібыта жанаты з Галінай Радзівонаўнай Лукашэнкай (Жаўняровіч). Аднак разам з ёй ён ніколі не з'яўляўся, а галоўным спадарожнікам стаў сын Мікалай, маці якога паводле неафіцыйнай інфармацыі з'яўляецца Ірына Абельская.

На публіцы ж Аляксандр Лукашэнка ў апошнія гады без асаблівага сораму з'яўляецца ў кампаніі зусім маладых дзяўчат.

Напісаць каментар 222

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках