5 траўня 2024, Нядзеля, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трускалкавыя войны» са стралянінай на Палессі

35

Невядомыя напалі на грузавік, які перавозіў 500 кілаграм клубніц.

Жыткавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь распачатая крымінальная справа паводле факта хуліганства, учыненага з ужываннем зброі. Пра гэта паведамілі ва ўправе Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гомельскай вобласці, паведамляе БелТА.

«12 чэрвеня пад 23.30 у Лунінецкім раёне Берасцейскай вобласці на аўтадарозе мяжа Расеі-Гомель-Кобрын і ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці на аўтадарозе Менск-Мікашэвічы невядомыя, рухаючыся на двух аўтамабілях, з хуліганскіх памкненняў пераследвалі аўтамабіль «ГАЗ-3302». У яго бок было зроблена некалькі стрэлаў з паляўнічай стрэльбы», - растлумачылі ў Следчым камітэце.

У выніку абстрэлу пашкоджаныя колы, пасажырскія дзверы, рэгістрацыйны знак, задні ліхтар бартавой «газэлі», у якой перавозілася 500 кг трускаўкі. Кіроўца і пасажыр, абодва жыхары Менска, не пацярпелі.

Пацярпелыя праз мабільны тэлефоне звярнуліся па дапамогу ў органы ўнутраных спраў. На ўказанне дзяжурнага Жыткавіцкага РАУС на месца здарэння прыбыў бліжэйшы нарад міліцыі - супрацоўнік ДАІ, які нёс службу аховы грамадскага парадку ў вёсцы Ленін. Дзяржаўтаінспектары пачалі пераследваць правапарушальнікаў на службовым аўтамабілі з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Кіроўцы не падпарадкаваліся законным патрабаванням аб прыпынку транспартных сродкаў і схаваліся.

Пры аглядзе месца здарэння выяўленыя і канфіскаваныя дроб, шрот, скрынка з-пад паляўнічых патронаў 16 калібру. Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў таго, што адбылося, а таксама асоб, якія ўчынілі супрацьпраўнае дзеянне.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках