5 траўня 2024, Нядзеля, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч просіць дапамагчы

61
Мясніковіч просіць дапамагчы

Прэм'ер-міністр Беларусі спрабуе рэалізаваць беларускія неліквіды ў Сібіры.

Па дапамогу ён звярнуўся да паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі ў Сібірскай федэральнай акрузе Віктара Талаканскага, паведамляе «Інтэрфакс».

«У нас прабуксоўка ў першым квартале гэтага года: падзенне аб'ёму (тавараабарачэння) дзесьці на 30%. Гэта ў асноўным праз грузавікі ды іншую тэхніку, - паведаміў у панядзелак у Менску Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з Віктарам Талаканскім. - Калі можна ў гэтай сітуацыі, у мяне просьба: можа быць, можна нешта паглядзець і падштурхнуць адпаведныя кампаніі і службовых асобаў», - сказаў беларускі прэм'ер.

Ён канстатаваў «пэўную інэрцыю: тэхніка зробленая, але знаходзіцца на складах».

«Гэта выклікае шэраг няпростых праблем», - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Празмернасць гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў ужо выклікала сур'ёзную занепакоенасць нават у прадстаўнікоў улады. Напрыканцы траўня старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька зладзіў праз гэтага разнос сталічным чыноўнікам.

Паводле ягоных слоў, гораду не ўдалося за чатыры месяцы выканаць даведзеныя заданні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Агульны рэгіянальны прадукт склаўся ў суму 42,6 трл рублёў. Ёсць адставанне ад планаў у аб'ёмах прамысловай вытворчасці, экспарту тавараў, інвестыцыях у асноўны капітал.

Асаблівыя асцярогі ў кіраўніка гарвыканкама выклікала празмернасць гатовай прадукцыі, якая негатыўна адбіваецца на эканоміцы арганізацый.

Свае ідэі барацьбы са складскімі запасамі машынабудаўнічых гігантаў надоечы агучваў і правадыр Лукашэнка, распарадзіўшыся скараціць іх шляхам перадачы тэхнікі ў калгасы са зніжкай да 30%.

Нагадаем, шэраг беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку і МАЗ, напачатку вясны былі вымушаныя перайсці на чатырохдзёнку праз адсутнасці попыту на прадукцыю.

Фота: РИА Новости

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках