5 траўня 2024, Нядзеля, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахмадзінэжад паўстане перад судом

18
Ахмадзінэжад паўстане перад судом

Пакідаючы ў жніўні сваю пасаду прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінэжад паўстане перад крымінальным судом Тэгерана.

Пра гэта паведамляе іранскае Студэнцкае агенцтва навін (INSA), паведамляе BBC.

На пасяджэнні суда, на якое выклікалі Махмуда Ахмадзінэжада, будзе разгледжаная скарга, пададзеная супраць яго ў тым ліку спікерам меджліса Алі Ларыджані. Аб прычынах выкліку ў суд іранскага прэзідэнта пакуль нічога не вядома.

Ахмадзінежад павінен будзе паўстаць перад судом 26 лістапада, праз чатыры месяцы пасля таго, як ён перадасць уладу новаабранаму прэзідэнту Хасану Раўхані.

Між тым, дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Ірана ІРНА рэзка скрытыкавала крымінальны суд Тэгерана за выклік у суд Ахмадзінэжада, назваўшы гэтыя дзеянні неканстытуцыйнымі.

Адзначым, што абраны прэзідэнт Ірана займае падпарадкавальнае становішча ў дачыненні да духоўнага лідара Ісламскай рэспублікі.

Махмуд Ахмадзінэжад вядомы сваім сяброўствам з беларускім дыктатарам. Тэгеран падтрымлівае шчыльныя кантакты з афіцыйным Менскам. Супрацоўніцтва паміж двума правадырамі закранае, у тым ліку, і ваенныя пытанні. Лукашэнка ды іншыя чыноўнікі неаднаразова наведвалі Тэгеран. У лютым 2013 года беларускага правадыра зноў запрасілі ў сталіцу Ірана.

Фота: dpa.com

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках