5 траўня 2024, Нядзеля, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Тэкаў выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ў Нідэрландах

Мірны і Тэкаў выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ў Нідэрландах

У галандскім Хэртагенбошы стартаваў тэнісны турнір з удзелам трох прадстаўнікоў Беларусі.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкаў, пасеяныя пад другім нумарам, перамогшы сёння амерыкана-чэшскі тандэм Раеў Рам/Лукаш Длоўхі ў двух сэтах - 6:3, 6:4, выйшлі ў чвэрцьфінал, паведамляе БелТА.

У жаночым адзіночным разрадзе беларуска Вольга Гаварцова, якая займае 72-е месца ў сусветным рэйтынгу WTA, саступіла польцы Уршулі Радваньскай (38) у двух сэтах - 2:6, 0:6.

Цяпер Вольга Гаварцова і расейская тэнісістка Ніна Братчыкава, пасеяныя пад 4-м нумарам, у першым раўндзе парнага разраду згуляюць з інтэрнацыянальным дуэтам Дамінікай Цыбулкавай (Славакія)/Аранта Пара-Сантонха (Гішпанія). Яшчэ адна беларуская тэнісістка Паліна Пехава разам з расейкай Марынай Мельнікавай спаборнічае з галандскім дуэтам Демі Шуўрс/Ангеліка ван дэр Меет.

Спаборніцтвы на травяных кортах Хэртагенбоша скончацца 22 чэрвеня.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках