5 траўня 2024, Нядзеля, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ гандлюе іржавымі ваннамі

44
КДБ гандлюе іржавымі ваннамі

Супрацоўнікі спецслужбаў наладзілі распродаж.

«Салідарнасць» вывучыла апошнія прапановы беларускіх сілавых устаноў і спецслужбаў.

Пасля выхаду ў 2008 годзе ўказу Лукашэнкі РУП «Белспецкантракт» займаецца рэалізацыяй складскіх лішкаў, якія назапасіліся ў сілавых установах і спецслужбах.

Агледзець рэчы можна ў вайсковых частках, куды вас прапусцяць пасля паказу пашпарта і выпіскі пропуску. Але для пачатку можна азнаёміцца з каталогам тавараў на belspeckontrakt.by, які змяшчае сотні найменняў ад розных устаноў.

Вось некалькі цікавых прапаноў, якіх удалося выявіць.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі з радасцю прадасць вам сталёвую ванну 2000 выпуску за 300 тысяч рублёў. У прыдачу вам могуць выдаць шафу і гучнагаварыцель «Сюрпрыз». У КДБ таксама можна набыць плашч 1981 года і паўвекавы сталёвы шалом.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку прадасць вам легкавік ВАЗ-2115 2004 года выпуску. За аўтамабіль з прабегам 164569 км (знос - 64%) просяць 23 млн беларускіх рублёў.

У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю за значна меншую суму можна набыць легкавік ВАЗ-21053. Машына 1999 прадаецца за 3.500.000 рублёў.

У Дэпартаменце транспартнага забеспячэння знаходзіцца шмат цікавых рэчаў. У тым ліку свісток без шнурка 1982 года. Ягоны кошт - 350 рублёў.

Управа інжынерных войскаў распрадае катэры і лодкі пачатку 80-х. У іх жа можна купіць сякеру, а таксама маскіровачны касцюм за 65 тысяч рублёў.

Апрануць вас і абуюць ў Аддзеле паветрана-дэсантнай падрыхтоўкі і забеспячэння. Тут ёсць гумовыя боты (кошт - 81 тыс.), кашулі ахоўнага колеру (26 тыс.), а таксама штаны, касцюмы, папружкі.

У харчовым кіраванні ляжыць шмат карыснага для гаспадаркі. Алюмініевыя талеркі (4700 рублёў), алюмініевыя лыжкі (1 250 рублёў), ацынкаваныя вёдры (20 200 рублёў).

Безумоўна, у вайсковых частках можна зрабіць і больш маштабныя пакупкі. Як пісала «Беларуская вайсковая газета», два гады таму адной беларускай арганізацыі быў прададзены нават верталёт Мі-26 - за 4,5 млрд. рублёў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках