5 траўня 2024, Нядзеля, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: ЗША трэба пачаць экспарт газу ў Еўропу

31
The Washington Post: ЗША трэба пачаць экспарт газу ў Еўропу

Такім чынам Вашынгтон здолее дапамагчы сваім хаўруснікам пазбавіцца залежнасці ад Расеі.

«Калі прэзідэнт Барак Абама сустрэнецца з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на саміце краінаў «вялікай васьмёркі» на гэтым тыдні, трэба будзе засяродзіць увагу на вельмі адрозных падыходах нашых дзяржаў да экспарту прыроднага газу. Пакуль Расея прадаўжае пастаўляць газ і дамінаваць на еўрапейскім рынку, ЗША ўсё марудзіць з ухваленнем газавага экспарту», - разважае сэнатар Джон Бараса, чалец камітэтаў Сэната энэргіі і прыродных рэсурсаў і міжнародных стасункаў, у артыкуле, апублікаванай у The Washington Post (пераклад - Inopressa.ru).

Вынікам расейскага кантролю над рынкам прыроднага газу, з'яўляецца тое, што некаторыя з хаўруснікаў ЗША плацяць завоблачныя кошты. Дарагая энэргія абмяжоўвае іх эканамічную канкурэнтаздольнасць і якасць жыцця грамадзян.

«У ЗША ёсць рэдкая магчымасць адначасова дапамагчы сваім паплечнікам, умацаваць свае замежнапалітычныя пазіцыі і стварыць гэтак патрэбныя краіне працоўныя месцы - і ўсё гэта за кошт экспарту лішку амерыканскага прыроднага газу», - гаворыцца ў артыкуле.

Для таго, каб паскорыць гэты працэс, сенатар унёс законапраект пры падтрымцы абедзвюх партый, які дазволіў бы хутчэй ўхваліць экспарт звадкаванага газу паплечнікам ЗША і NATO, Японіі ды іншым краінам.

«Калі ЗША не паставяць гэтую энэргію, гэта зробіць хто-небудзь іншы, - папярэджвае палітык. - Канада і Аўстралія рыхтуюць маштабныя экспартныя праграмы на значна больш спрошчаных умовах, чым бег з перашкодамі, да якога Вашынгтон змушае амерыканскіх вытворцаў».

У сваім першым дакладзе Кангрэсу аб становішчы ў краіне Абама заявіў, што ён падвоіць экспарт ЗША ў 2015 годзе, нагадвае Бараса.

«Калі Амерыка будзе заставацца толькі назіральнікам, пакуль іншыя дзяржавы падпісваюць гандлёвыя пагадненні, мы страцім шанец стварыць працоўныя месцы ў нас. Мы не можам выпусціць гэтую магчымасць», - піша ён.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках