5 траўня 2024, Нядзеля, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Гайдуковым: дата наступнага пасяджэння невядомая

19
Суд над Гайдуковым: дата наступнага пасяджэння невядомая

Сёння прадоўжыліся допыты ў «шпіёнскай справе».

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў праваабаронца Леанід Свецік.

«Суд па-ранейшаму праходзіць у закрытым рэжыме: туды нікога не пускаюць, і нават немагчыма даведацца, калі будзе наступнае пасяджэнне. Сёння прадаўжаліся допыты сведак, але іх асобы не вядомыя, бо людзі заходзяць і выходзяць з суда, а што адбываецца ўнутры, на жаль, не вядома. Улады ўсё старанна хаваюць, і нам нічога не будзе вядома датуль, пакуль працэс не скончыцца. Я мяркую, што калі ўжо пайшлі допыты сведак, то чакаць засталося не доўга. Можа, заўтра вывесяць аб'яву з датай наступнага пасяджэння», - адзначыў праваабаронца.

Нагадаем, суд над палітвязнем Андрэем Гайдуковым пачаўся 12 чэрвеня. Пра тое, што працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Андрэя Гайдукова судзяць у Віцебскім абласным судзе. Актывіст апазіцыі быў этапаваны ў абласны цэнтр 3 чэрвеня. Ягоным сваякам адмовілі ў сустрэчы з ім.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Праваабаронцы і актывісты апазіцыі ўважаюць гэтае абвінавачванне за бессэнсоўнае.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюд газеты «Хартыя'97». Пераслед Андрэя Гайдукова звязваюць з ягонымі апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках