4 траўня 2024, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі падлетак пракаціўся на кітовай акуле (Відэа)

22

19-гадовы падлетак з штата Фларыда плаваў на самай вялікай рыбіне ў свеце.

Крыс Крайс і ягоныя сябры рыбалілі ў Мэксіканскай затоцы. Неспадзеўкі побач з іхным чоўнам апынулася кітовая акула. Падлетак скокнуў у ваду, зачапіўся за плавень рыбіны і плаваў на ёй цягам 20 сэкундаў. Потым ён адпусціў акулу і вярнуўся назад да чоўна, піша Daily Mail.

Незвычайную прыгоду здымалі на відэакамэру ягоныя сябры. Відэаролік надоечы быў выкладзены ў Інтэрнэце.

Крыс Крайс кажа, што не паспеў спалохацца.

«Я схапіўся за акулу, паплаваў на ёй, потым адпусціў і вярнуўся назад», - сказаў ён журналістам.

Кітовую акулу ўважаюць за самую буйную рыбіну ў свеце. Яна можа важыць да 22 тон і дасягае 10 мэтраў у даўжыню. Адрозна ад большасці іншых акул, яна сілкуецца толькі планктонам, адцэджваючы харч з вады з дапамогай адмысловага цадзільнага апарата, утворанага шчэлепнымі дугамі. Гэтая рыбіна вялікую частку часу трымаецца каля паверхні вады. Плавае яна вельмі павольна, зазвычай не хутчэй за 5 км/г і вызначаецца вельмі млявым, апатычным норавам, таму не мае ніякай небяспекі для чалавека.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках