4 траўня 2024, Субота, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Угараў прадоўжыць кар'еру ў прыморскім клубе-пачаткоўцу КХЛ

Угараў прадоўжыць кар'еру ў прыморскім клубе-пачаткоўцу КХЛ

Форвард нацыянальнай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксей Угараў прадоўжыць кар'еру ў расейскім клубе-пачаткоўцу Кантынентальнай хакейнай лігі «Адмірал» з Уладзівастока.

Гэты клуб абраў беларускага хакеіста на драфце пашырэння КХЛ, які адбыўся 17 чэрвеня, паведамляе БелТА.

Ва ўмовах драфта пашырэння кожная расейская каманда КХЛ акрамя яраслаўскага «Лакаматыва» павінна была выставіць на яго пяць хакеістаў. Ніжагародская «Тарпеда», за якую ў сезоне 2012/13 выступаў Аляксей Угараў, уключыла яго ў гэты спіс. Пры выкананні далейшай працэдуры гульца абраў трэнер «Адмірала» Ханну Ёрціка.

У мінулым сезоне Угараў правёў у складзе «Тарпеда» 31 матч у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, у якіх набраў 7 (2 +5) балаў пры паказчыку карыснасці «-6» і 26 хвілінах штрафу, а таксама два двубоі ў Кубку Надзеі (0 +0 , «-1», 0). Усяго ў КХЛ беларускі нападнік згуляў 281 матч (69 +50, «4», 164).

Уладзівастоцкі «Адмірал» стаў чацвёртым клубам КХЛ у кар'еры Аляксея Угарава. Акрамя ніжагародскай «Тарпеды», у якой адыграў два сезоны (2011/12 і 2012/13), ён выступаў за ХК МУС (2008/09, 2009/10) і маскоўскае «Дынама» (2010/11).

Фота: primamedia.ru

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках