4 траўня 2024, Субота, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная каманда Расеі вылецела з чэмпіянату Еўропы ў баскетболе

32

Расейскія баскетбалісткі падолелі Італію з лікам 72:66, але гэтага выніку не выстарчыла, каб выйсці з групы.

Такім чынам, яны не здолелі абараніць тытул чэмпіёна Еўропы і не здолелі прабіцца на чэмпіянат свету - на сусветнае першынство патрапяць толькі пяць найлепшых камандаў Старога Свету, і ў гэтую пяцёрку Расея не ўвайшла, піша РБК.

Пасля матчу супраць Італіі склалася адчуванне, што расейкі проста... не ведалі, з якім лікам ім трэба было перамагчы спаборніц. Дзяўчаты пасля фінальнай сірэны кінуліся адна да адной, высвятляючы, выйшлі яны з групы ці не, і тое ж пытанне яны задавалі італійкам. Мяркуючы з апошніх сэкундаў, каманда Расеі была ўпэўненая, што «+6» ёй будзе дастаткова. І менавіта таму дазволілі Катрын Рэс закінуць з-пад кола за тры сэкунды да сірэны. Вельмі цяжка пазбавіцца ад адчування, што баскетбалісткі былі ўпэўненыя - кідок Рэс, патрапіць яна ці не, нічога не зменіць.

Нагадаем, два гады таму каманда Расеі перамагла на чэмпіянаце Еўропы. Беларускі тады атрымалі над ёй перамогу, але занялі толькі дзевятае месца праз паразу камандам Літвы і Турцыі.


Россия - Италия 72:66

У гэтым годзе на чэмпіянаце Еўропы ў баскетболе, які праходзіць у Францыі, беларуская нацыянальная каманда атрымала дзве перамогі над чэшкамі ды харваткамі і выйшла ў наступны этап. Учора сталі вядомыя яе будучыя спаборніцы. Да трох найлепшых суполак групы «D» (Беларусь, Харватыя, Чэхія) дададуцца пераможцы групы «С» (Францыя, Вялікабрытанія, Сербія).

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках