4 траўня 2024, Субота, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскіх журналістаў заблакавалі ў Радзе праз параною Лукашэнкі

39
Украінскіх журналістаў заблакавалі ў Радзе праз параною Лукашэнкі

Журналісты не могуць пакінуць будынак украінскага парламента.

Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» карэспандэнтка «5 канала» Вольга Сніцарчук.

«Лукашэнка заблакаваў Раду. Выхад для журналістаў. Стаім у калідорах, на вуліцу выходзіць нельга, пакуль ён не пройдзе. Чырвоным дыванком», - паведаміла яна.

Роўна месяц таму Вольга Сніцарчук была збітая невядомымі падчас падачы інфармацыі аб шматтысячнай акцыі пратэсту, якую праводзіла ўкраінская апазіцыя ў цэнтры Кіева.

Аб падвышаных захадах бяспекі ў сувязі з візітам Лукашэнкі, якія ўжо даўно сталі традыцыяй у Беларусі, але пакуль яшчэ выглядаюць нязвыкла для кіяўлян, піша і фатограф выдання «Камерсант-Украіна» Улад Содэль.

«Раней на Банкавай у фотакарэспандэнтаў забіралі тэлефоны толькі на самым уваходзе ў залу афіцыйных дэлегацый, у прэс-пакоі тэлефонамі ўсе заўсёды маглі карыстацца. А цяпер, каб вы разумелі ўвесь маразм, у нас адабралі нават флэшкі і флэшмадэмы, затое прапускаюць з ноўтбукамі і планшэтамі. Нас ужо 20 хвілін не выпускаюць, параноя прадаўжаецца. Гэта праз тое, што да Януковічу прыехаў Лукашэнка», - піша ён.

Лукашэнка прыляцеў у Кіеў учора. Актывісткі руху FEMEN сустрэлі яго начной акцыяй з паходнямі і лозунгамі ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Сёння правадыр сустрэўся з Віктарам Януковічам. Яны ратыфікавалі пагадненне аб дзяржаўнай мяжы праз 16 гадоў пасля яго падпісання. Украінскі прэзідэнт пагадзіўся выплаціць за гэта «пазыку» ў суме 134 мільёны даляраў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках