4 траўня 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экскаватар упаў на легкавік

10

У Віцебскай вобласці экскаватар зваліўся з грузавіка і раздушыў «Сузукі-Альта».

Раніцай 17 чэрвеня на аўтадарозе Сянно-Бешанковічы-Ушачы ў раёне вёскі Чарствяды Віцебскай вобласці падчас транспартавання экскаватара Э-304 на грузавіку МАЗ адбылося ДТЗ, паведамляе прэс-служба МНС.

Экскаватар, які належыць Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Ушацкі ПМС», перакуліўся з трала і раздушыў аўтамабіль «Сузукі-Альта», у якім была заблакаваная дзяўчына-кіроўца.

«Асабістым складам МНС з выкарыстаннем гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады з аўтамабіля «Сузукі-Альта» разблакаваная кіроўца-дзяўчына, якая з дыягназам «шматлікія пераломы» брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі дастаўленая ў шпіталь», адзначылі ў прэс-службе МНС.

Фото: mchs.gov.by
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках