4 траўня 2024, Субота, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Лукашэнку нельга быць нават брыгадзірам дворнікаў

67
Юры Хашчавацкі: Лукашэнку нельга быць нават брыгадзірам дворнікаў

Беларускі правадыр сёння першы раз у жыцці сказаў праўду.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў рэжысёр Юры Хашчавацкі, каментуючы заяву беларускага правадыра аб тым, што ён не жадае прэзідэнцкага лёсу свайму старэйшаму сыну Віктару.

«Вядома, ён гэтага не хоча. Лукашэнка першы раз у жыцці сказаў праўду. Ён нікому не хоча аддаваць уладу, акрамя сябе. Беларускі правадыр выдатна ведае, што ягоныя сыны такія ж, як ён. Таму небяспечна аддаваць ім уладу, і нават Колю праз 30 гадоў, бо яны могуць павесіць тату на ліхтарным слупе, калі будзе трэба. Наогул ён хацеў бы быць несмяротным», - мяркуе рэжысёр.

Ён таксама выказаў сваё меркаванне наконт гісторыі беларускага дыктатара пра ўздым стратнага прадпрыемства ў часы яго бытнасці старшынём саўгаса «Гарадзец».

«Зноў-такі, Лукашэнка кажа праўду, але тую праўду, якая яму прыснілася. Ён жа хворы чалавек і блытае рэальнасць з уяўленнем пра сябе і пра жыццё. Успомніце, як правадыр на поўным сур'ёзе расказваў з трыбуны, што да яго прыйшла ў слязах Людміла Карпенка і прасіла, каб ён даў туфлі, бо ёй няма ў чым пахаваць мужа. У мяне валасы ўсталі дыбарам», - падкрэсліў Юры Хашчавацкі.

Рэжысёр перакананы, што беларускі правадыр - чалавек, які ў стане прыдумаць нешта, і праз некаторы час ягонае ўяўленне аб самім сабе становіцца рэальнасцю.

«Гэта хвароба, якая выдае мастацкую натуру. Лукашэнка мог бы быць добрым артыстам або пісьменнікам, калі б падвучыў грамату і пашырыў свой слоўнікавы запас. Але гэта дрэнна ў тым выпадку, калі чалавек становіцца прэзідэнтам і знішчае краіну і ўсё навокал. З ягонай хваробай ні ў якім разе нельга быць кіраўніком нават брыгады дворнікаў», - перакананы Юры Хашчавацкі.

Нагадаем, беларускі дыктатар даў інтэрв'ю падчас свайго візіту ў Кіеў, які пачаўся ўчора.

У ім Лукашэнка заявіў, што не хоча таго, каб ягоны старэйшы сын Віктар заняў прэзідэнцкую пасаду.

Правадыр таксама распавёў аб малавядомых фактах, звязаных з тым часам, калі ён кіраваў саўгасам «Гарадзец».

«Памятаю, калі я стаў старшынём саўгаса, мне далі стратнае прадпрыемства, і праз год-два яно стала мільянерам. Мы атрымалі хлеб, але складоў для яго не было. Дык я ім засыпаў усю ўзлётную паласу на нашым аэрадроме. Збожжа ніхто не хацеў забіраць і перапрацоўваць. Да нас прыехала абласная, раённая прэса, пачалі фатаграфаваць. Мяне ледзь не пасадзілі, але так пачалася мая праца», - пахваліўся Лукашэнка.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках