30 красавiка 2024, aўторак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП прапануе дазволіць прыватызацыю кватэр за $100

67
АГП прапануе дазволіць прыватызацыю кватэр за $100

Аб'яднаная грамадзянская партыя лічыць, што жыхарам кватэр можна даць права на іх прыватызацыю за сімвалічную суму.

Пра гэта гаворыцца ў звароце палітрады партыі да ўрада Беларусі, піша ucpb.org.

Ініцыятарам разгляду пытання стаў Анатоль Лябедзька. Лідар АГП у ходзе дыскусіі адзначыў, што «мы не павінны дзяліць людзей на касты або гатункі. У 90-х грамадзяне прыватызавалі жыллё за капейкі. Чаму сёння гэта павінна станавіцца фінансавым бар'ерам, які не ў стане пераадолець амаль мільён чалавек. Урад павінен прытрымлівацца прынцыпу роўных магчымасцяў - гэта наша прынцыповая пазіцыя».

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прапануе ўраду ўстанавіць тэрмін, падчас якога карыстальнікі непрыватызаванага жылля могуць стаць яго ўладальнікамі за сімвалічную плату.

Як паведаміла старшыня выканкаму АГП Аксана Крышчановіч, «зварот аформлены належным чынам і будзе накіраваны на імя старшыні ўрада».

«Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь не змяняць правілы прыватызацыі жылля, якое засталося непрыватызаваным, а захаваць іх у тым варыянце, па якім прайшла прыватызацыя большай часткі жылля, гэта значыць, за мінімальную, сімвалічную суму. Умовы і правілы прыватызацыі павінны быць аднолькавымі для ўсіх.

У сувязі з гэтым мы прапануем даць жыхарам непрыватызаваных кватэр да 01 студзеня 2016 года правесці прыватызацыю жылля за велічыню, эквівалентную $100», - гаворыцца ў ім.

Нагадаем, у Беларусі амаль 400 тысяч кватэр (каля 15% ад усяго жылога фонду) знаходзяцца ў дзяржуласнасці. 17 траўня міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац заявіў, што непрыватызаванае грамадзянамі жыллё будуць пераводзіць у камерцыйнае, пасля чаго беларусы сталі ў вялізныя чэргі ў выканкамы. Нават чыноўнікі ўпэўненыя, што прыняць такую колькасць людзей за год тэхнічна немагчыма.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках