30 красавiка 2024, aўторак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рамонт праспекта Незалежнасці: транспарт на выходных пусцяць у аб'езд

5
Рамонт праспекта Незалежнасці: транспарт на выходных пусцяць у аб'езд

Рух у цэнтры Менска на выходных абмяжуюць з-за рамонту ўчастка праспекта Незалежнасці.

З 22:00 пятніцы да 05:00 панядзелка цалкам закрываецца рух на ўчастку ад вуліцы Леніна да вуліцы Энгельса. Некаторыя маршруты гарадскога транспарту будуць змененыя, паведамляе «Менсктранс».

Рух аўтобусаў гарадскіх маршрутаў № № 1 і 69 арганізуецца ў абодвух напрамках па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга, праспекце Пераможцаў і далей па маршрутах з выкананнем прыпынкаў «Станцыя метро «Няміга», «Праспект Незалежнасці» на змененым участку.

Рух аўтобусаў маршруту № 100 арганізуецца ў абодвух напрамках па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга, Янкі Купалы, праспекце Незалежнасці і далей па маршруце з выкананнем прыпынкаў «Станцыя метро «Няміга», «Праспект Незалежнасці» на змененым участку.

Рух аўтобусаў маршрутаў № № 115Э і 300Э арганізуецца ў абодвух напрамках па вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Янкі Купалы, праспекце Незалежнасці і далей па дзеючых маршрутах.

Таксама ў гэты час будзе закрыты рух на ўчастку вуліц Гарадскі Вал - Янкі Купалы і на вуліцы Леніна (на ўчастку вуліц Інтэрнацыянальная - Ульянаўская). Аб'езд будзе ажыццяўляцца па вуліцах Бабруйская - Няміга - Багдановіча - Янкі Купалы і Бабруйская - Ульянаўская - Янкі Купалы, паведамляе ДАІ Менска.

Рамонт праспекта Незалежнасці пачаўся ў траўні 2013 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках