30 красавiка 2024, aўторак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таксі Люка Бесона» ў Менску (Відэа)

23

Машына падобная на тую, што здымалася ў знакамітым фільме, раз'язджае па Менску.

«Таксі Люка Бесона ў Менску», - так падпісанае відэа, якое з'явілася нядаўна на YouTube.

Сапраўды, на сталічнай кальцавой знялі на відэа белы Peugeot 406 у характэрным абважванні. Няцяжка здагадацца, пад каго «касіў» гаспадар, піша onliner.by.

«Такси Люка Бессона» в Минске

Машына вельмі падобная на тую, што здымалася ў знакамітым фільме. Вялікі спойлер на вечку багажніка, паветразаборнікі на даху, дапрацаваныя бамперы. Праўда, уладальнік Peugeot усталяваў яшчэ адзін паветразаборнік на капот, якога не было ў фільме. Паводле інфармацыі кіроўцы, які зняў ролік, на 406 - расейскія транзітныя нумары.

У відэаролік трапіў рестайлінгавы Peugeot 406, які здымаўся ў другой частцы «Таксі». У здымках першага фільма прымаў удзел дарэстайлінгавы седан.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках